Навіны ад 10.2019Вітольд Ашурак: “Я не маю права заклікаць вас на выбарчыя ўчасткі”![]() “Мы маем сур’ёзны намер прыйсці да ўлады і ўмацаваць беларускія нацыянальныя інстытуты на падставе беларускіх нацыянальных інтарэсаў”, – заявіў сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак, кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ па Нёманскай выбарчай акрузе №56.
![]() Газэта “Звязда” публікуе праграму кандыдаткі ад БНФ Алены Церашковай![]() У нумары за 30 кастрычніка дзяржаўная газэта “Звязда” пубікуе праграму кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Каменнагорскай выбарчай акрузе №101 Алены Церашковай. Як чакаецца, у наступным нумары 31 кастрычніка (чацьвер) будзе апублікаваная і праграма старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які балятуецца па Купалаўскай выбарчай акрузе №95.
![]() Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў выступіў па БТ са зваротам да выбаршчыкаў![]() Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў выступіў у этэры дзяржаўнага тэлебачаньня са зваротам да выбаршчыкаў. У сваёй прамове лідэр БНФ сканцэнтраваў увагу на неабходнасьці абароны дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, дэмакратызацыі і рэформаў у накірунку пабудовы прававой дзяржавы: “Законы павінныя быць вышэй за дэкрэты і ўказы!” – заявіў Рыгор Кастусёў.
![]() Лідэр Менскай арганізацыі БНФ на БТ абвінаваціў расейскую амбасаду![]() Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па мінскай Усходняй выбарчай акрузе № 107, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч выступіў на тэлеканале «Беларусь 3».
![]() Тэлезварот Алены Талстой, кандыдаткі ад Партыі БНФ па акрузе №99 у Менску![]() У сваім тэлезвароце да выбаршчыкаў кандыдатка ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 Алена Талстая зьявілася на экране зь бел-чырвона-белым сьцягам. Яна казала пра пагрозу «паглынаньня Беларусі Расеяй у выніку кулюарных дамоваў паміж Пуціным і Лукашэнкам».
![]() Вялікае відэаінтэрвію кандыдата ў дэпутаты па Лагойскай выбарчай акрузе №75 Ільлі Дабратвора![]() Кандыдат ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Лагойскай акрузе №75 Ільля Дабратвор паўтары гадзіны адказваў на пытаньні рэдактара і гледачоў відэаблога “Страна для жизни”.
![]() Надзея Салаўёва: пра жаночае лідэрства, мову, адукацыю і незалежнасьць![]() Незалежная газэта “Народная воля” публікуе інтэрвію з Надзеяй Салаўёвай, кандыдаткай ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85.
![]() Выбарчы сьпіс Партыі БНФ: зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты![]() Па выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты выбарчы сьпіс Партыі БНФ уключае 31 кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
![]() Рыгор Кастусёў: Як нам рэарганізаваць ЖКГ?![]() Калі даваць ацэнку працы дзяржаўным органам Беларусі па колькасці прынятых і зацверджаных да выканання разнастайных праграмаў, канцэпцый, пастановаў, дырэктываў, то яны (дзяржаўныя органы Беларусі) могуць заняць лідзіруючае месца ў свеце, як па падрыхтоўцы разнастайных праграмных дакументаў у агульным плане, так і па іх колькасці для асобна ўзятых галін эканомікі, або сацыяльнай сферы.
![]()   |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|