Партыя БНФ » 2019 » Кастрычнік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 10.2019

Сябра Сойму БНФ Аляксей Марачкін: націдэя сёння мусіць быць адна – “Беларусь перадусім!”

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў: “Мая каманда – унікальная”

Гарадзенскі палітык, намеснік старшыні БНФ і лідэр гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які зарэгістраваны кандыдатам на парламенцкіх выбарах, лічыць сваю каманду ўнікальнай.

Выбарчыя камісіі рэдагуюць біяграфічныя звесткі апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты

Звычайна спакойныя пасяджэнні акруговай камісіі Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 51 23 кастрычніка былі парушаныя: намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і яшчэ два кандыдаты ў дэпутаты засталіся незадаволеныя тым, як у камісіі змянілі іх біяграфічныя дадзеныя, якія будуць надрукаваныя на плакатах на выбарчых участках.

Актывісты прапануюць прывезці на пахаванне Каліноўскага зямлю з Беларусі

Такую прапанову агучыў у Фэйсбуку вілейскі грамадскі і палітычны актывіст, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Сюдак.

Кандыдата ў дэпутаты Юхневіча выклікаюць на камісію за пікет без пасведчанняў

Кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Паўла Юхневіча выклікаюць на заўтра ў акруговую камісію па Пушкінскай акрузе № 103. Днямі ён разам са сваімі даверанымі асобамі правёў два пікеты, не маючы афіцыйных пасведчанняў. А выдачу пасведчанняў затрымлівае …. тая ж самая камісія.

Сябра Сойму БНФ Віталь Макаранка: “Лукашэнка набірае чыноўнікаў з кампраматам”

Актывіст БНФ і сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Макаранка: Лукашэнка набірае чыноўнікаў «з кампраматам».

Віктар Марчык: “Улада сваімі законамі і дэкрэтамі штурхае ў палітыку”

Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Віктар Марчык распавёў, як прайшла кампанія збору подпісаў у Слоніме.

«Калі ніхто ня будзе змагацца, людзей зробяць рабамі»: Блогера з Воршы зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты ад БНФ

Зьміцер Казлоў вядзе блог «Серый кот», гэта і ягонае хобі, і праца. У Палату прадстаўнікоў ён вырашыў балятавацца, каб дагрукацца да людзей, якія не глядзяць палітычных блогераў у інтэрнэце. У перамогу верыць слаба, але ня супраць арганізаваць трансьляцыю з паседжаньняў парлямэнту.

«Голас гораду»: У Горадні зарэгістраваны кандыдат, які рыхтаваў #БНР101

Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ад гарадзенскай апазыцыі зарэгістравалі намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Ягоная група падтрымкі сёлета арганізавала Дзень Волі з горадзенскага боку.

 

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.