Навіны ад 30.10.2019
У нумары за 30 кастрычніка дзяржаўная газэта “Звязда” пубікуе праграму кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Каменнагорскай выбарчай акрузе №101 Алены Церашковай. Як чакаецца, у наступным нумары 31 кастрычніка (чацьвер) будзе апублікаваная і праграма старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які балятуецца па Купалаўскай выбарчай акрузе №95.
Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў выступіў у этэры дзяржаўнага тэлебачаньня са зваротам да выбаршчыкаў. У сваёй прамове лідэр БНФ сканцэнтраваў увагу на неабходнасьці абароны дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, дэмакратызацыі і рэформаў у накірунку пабудовы прававой дзяржавы: “Законы павінныя быць вышэй за дэкрэты і ўказы!” – заявіў Рыгор Кастусёў.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па мінскай Усходняй выбарчай акрузе № 107, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч выступіў на тэлеканале «Беларусь 3».
 
|