Партыя БНФ » 2020 » Люты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 02.2020

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу Рыгора Кастусёва

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу Рыгора Кастусёва, якую палітык накіраваў у ААН у сувязі з абмежаваньнямі свабоды сходаў, што былі зьдзейсьненыя ўладамі Беларусі.

Янукевіч – у расейскай “Независимой газете”: “Беларусь павінная абмяркоўваць пытаньні бясьпекі з ЗША і дамаўляцца пра ўступленьне ў НАТА”

Расейскае выданьне “Независимая газета” піша пра стаўленьне да Расеі магчымых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі.

Янукевіч супраць Канапацкай: “Беларусі не патрэбны Эўразійскі зьвяз!”

Што б вы рабілі на пасадзе прэзыдэнта ў сытуацыі цяперашняга нафтавага крызісу? Ці прэзыдэнцкая гэта справа – забясьпечваць пастаўкі нафты ў краіну? У выпадку, калі вы станеце прэзыдэнтам, вы выведзеце Беларусь з Эўразійскага саюзу?

Аляксей Янукевіч і Павал Севярынец абмеркавалі будучыню перадвыбарчай кааліцыі

Пра пэрспэктывы дэмакратычнай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта ў этэры Эўрарадыё размаўлялі намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і адзін з лідэраў БХД Павал Севярынец.

Кандыдаты на адзінага пачынаюць паездкі па рэгіёнах

Штаб па вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары распрацаваў і зацвердзіў графік паездак па рэгіёнах 6 кандыдатаў, што бяруць удзел у першым этапе Народнага галасавання (праймерыз).

Аляксей Янукевіч: якія рэформы патрэбныя беларускай эканоміцы

Шэсць чалавек будуць змагацца за вылучэнне ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Каго выберуць ад апазіцыі, стане вядома ў траўні. А пакуль беларускі партал TUT.by прапануе азнаёміцца з бачаннем удзельніка “Народнага галасавання” (праймерыз) ад БНФ датычна шляхоў эканамічнага развіцця краіны.

Аляксей Янукевіч: шчырае інтэрвію сайту “Наша Ніва”

Сайт “Наша ніва” публікуе вялікае інтэрвію з намеснікам старшыні Партыі БНФ Аляксеям Янукевічам, які вылучаецца ад Партыі БНФ на прэзыдэнта ў межах працэдуры вызначэння адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі. Пра палітыку, але не толькі: намеснік старшыні БНФ паказвае кухню, аформленую ў скандынаўскім стылі, і падлогу — зачышчаныя дошкі, пакладзеныя яшчэ ў 1970-я. Кажа, што многае зрабіў сваімі рукамі.

Рыгор Кастусёў уручыў Адзе Райчонак мэдаль да стагоддзя БНР

У мястэчку Глыбокае медалём да 100-годдзя БНР узнагародзілі грамадскую дзяячку Аду Райчонак з Шаркоўшчыны. На даручэнне Рады БНР уручыў медаль кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Намеснік старшыні БНФ Зьміцер Салошкін: “Тады ніхто не мог сказаць мне «Давай-ка по-русски, я не понимаю»”

Дзмітрый Солошкин, анестэзіёлаг-рэаніматолаг ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця», а таксама намеснік старшыні Партыі БНФ, распавёў, як перайшоў на зносіны на беларускай мове.

 

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.