Партыя БНФ » 2020 » Люты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 02.2020

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у Мова-фэсце

22 лютага старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у Мова-фэсце, што быў зарганізаваны ў Менску сіламі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці і беларускага бізнэсу.

У Гародні падалі заяўку на Дзень Волі і пачалі збор грошаў

Прадстаўнікі гродзенскіх грамадскіх арганізацый і актывісты падалі заяўку на правядзенне 21 сакавіка ў Каложскім парку вялікага фэсту да Дня Волі.

Рыгор Кастусёў – пра карупцыю ў сілавых структурах Беларусі

У блогавым допісе на сайце “Беларускія навіны” старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў піша пра карупцыю ў сілавых структурах Беларусі.

Аляксей Янукевіч падаў заяўку на ўдзел у праймэрыз на прэзыдэнцкія выбары

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 16 лютага падаў заяўку на ўдзел у выбарах адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі.

Ці можна назваць палітыкамі Ярмошыну, Качанаву і Васілевіч?

Ці варта жанчынам ісьці ў палітыку ў аўтарытарнай і патрыярхальнай краіне? Ці ўспрымаюць жанчынаў-палітыкаў сур’ёзна і на роўных ва ўладзе і апазыцыі? Ці можна назваць палітыкамі такіх уплывовых жанчын, як Лідзія Ярмошына і Натальля Качанава? Абмяркоўваюць на хвалях Радыё Свабода былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая заявіла пра прэзыдэнцкія амбіцыі, гісторык, кіраўніца Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская і грамадзкая актывістка ды сябра Сойму Партыі БНФ Кацярына Шуст.

Інтэрвію старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва сайту “Наша Ніва”

Інтэрнэт-сайт “Наша Ніва” публікуе вялікую размову з лідэрам Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым – пра знаёмства з Лукашэнкам і сувязі з намэклятурай, пра выбары прэзыдэнта ў 1994 годзе і ў 2010 годзе, пра бацькоў, службу ў войску, пра “Дажынкі” у Шклове і пра місію Беларускага Народнага Фронту.

Гарадзенскі Дзень Волі – 21 сакавіка ў выглядзе гарадскога свята

Грамадскія актывісты Гародні плануюць правядзенне 21 сакавіка 2020 году, за дзень да мерапрыемстваў у Менску, вялікага фэста, прысвечанага Дню Волі.

20 гадоў Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь: Выбараў няма, а выбарчы — ёсць

Сябра Сойма Партыі БНФ Кацярына Шуст піша на старонках тыднёвіка “Новы Час” пра суадносіны беларускага выбарчага заканадаўства і праваўжывальнай практыкі з нагоды дваццацігоддзя падпісаньня Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

За акцыю супраць «інтэграцыі» Кастусёва пакаралі штрафам

10 лютага суд Шклоўскага раёну разгледзеў адміністрацыйную справу лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

 

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.