Партыя БНФ » 2020 » Красавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 04.2020

Рыгор Кастусёў: “Улады не здатныя супрацьстаяць COVID-19”

“У той час, як “чума 21 стагоддзя” – каронавірус, ужо трэці месяц гуляе па ўсім свеце, ўлады аказаліся так і не здатнымі да супрацьдзеяння распаўсюду гэтай пагрозы” – піша старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Каранакрызіс: Што рабіць арандатарам рытэйла?

Бягучая сітуацыя з’яўляецца ўнікальнай для ўсяго беларускага бізнесу, і для рынку камерцыйнай нерухомасці ў тым ліку.

Магілёўскі суд пакінуў у сіле адміністратыўны штраф Рыгору Кастусёву

Суддзя Магілеўскага абласнога суда Мікалай Гладкі пакінуў у сіле рашэнне суда Шклоўскага раёна аб пакаранні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Рыгор Кастусёў: “Урад вядзе падрыхтоўку да задушэння народных пратэстаў”

Лідэр БНФ пракамэнтаваў новае ўзмацненне абмежаванняў свабоды сходаў у Беларусі: савет міністраў зрабіў заключэнне дамоваў на ахову масавых мерапрыемстваў абавязковым этапам да падачы заявак на правядзенне акцыяў (раней дамовы заключаліся пасля атрымання дазволу з боку мясцовых уладаў). Такім чынам цяпер без папярэдняй згоды міліцыі нельга будзе нават падаць заяўку на правядзенне мітынгу ці пікета.

Рыгор Кастусёў: “Лукашэнкава крэда – даваць парады па пытаннях, у якіх ён нічога не разумее”

“Даваць паўсюль парады і даручэнні, нават па самых элементарных пытаннях, або пытаннях, у якіх ён не з’яўляецца прафесіяналам, стала жыццёвым крэда Лукашэнкі. А пастаяннае ківанне галовамі ўсёй світы, суправаджаючай яго, у знак згоды, за шмат гадоў сфармавала поўнае перакананне, што без яго своечасовай “указілкі” у краіне ніхто і нічога не будзе рабіць так, як гэта неабходна.” – піша старшыня БНФ Рыгор Кастусёў пра паводзіны Лукашэнкі ў сваім блогавым допісе на сайце “Беларускія навіны”.

Лявон Баршчэўскі прапануе абвесціць навучальны год завершаным

Педагог з 40-гадовым стажам, кандыдат філалагічных навук і былы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі сфармуляваў 6 пунктаў, якія трэба неадкладна выканаць у сістэме адукацыі з улікам пандэміі каранавіруса.

Беларусы дапамагаюць медыкам: збор сродкаў дзеля барацьбы з COVID-19

Дапаможам дактарам разам! Грамадскія актывісты, платформа molamola.by і фонд «Імёны» працягваюць збор сродкаў на рэспіратары для медыкаў.

Краіна можа апынуцца на мяжы дэфолту

Ва ўмовах крызісу дзяржава павінна дапамагчы выжыць бізнесу. Таму што інакш, пасля заканчэння форс-мажору, яна застанецца ні з чым. Калі не падтрымаць тых, каго раней грэбліва называлі «вашывымі блохамі», кепска будзе самой дзяржаве.

 

Красавік 2020
M T W T F S S
« Mar   May »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.