Партыя БНФ » 2020 » Чэрвень » 13
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 13.06.2020

Віцебская арганізацыя БНФ ухваляе новы праект пабудовы Сафійскага сабору

Мінулая спроба ўзвесці храм у гарадскім парку, знішчыўшы каля 200 дрэваў, не была здзейснена пад уплывам грамадскіх пратэстаў. Афіцыйнай прычынай адмовы гарадскіх уладаў ад прынятага раней рашэння сталася немагчымасць пацвердзіць наяўнасць грашовых сродкаў у заяўніка – Віцебскай епархіі праваслаўнай царквы. Гарвыканкам прапанаваў пад будаўніцтва іншае месца – незабудаваную тэрыторыю на схіле левага берага Дзвіны.

Эндру Уілсан: “Прэвентыўны аўтарытарызм пачынае спазняцца. Выбары-2020 праз прызму ідэй Віталя Сіліцкага”

11 чэрвеня – 9 гадавіна смерці Віталя Сіліцкага, першага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS). З гэтай нагоды BISS разам з партнёрамі запускае цыкл матэрыялаў пад назвай «Выбары-2020 праз прызму ідэй Сіліцкага». Палягаць ён будзе ў падборцы ўласных тэкстаў палітолага, а таксама публікаванні рэфлексій па матывах прац Сіліцкага, адмыслова напісаных сучаснымі аўтарамі з нагоды 9-ай гадавіны смерці.

 

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.