Партыя БНФ » 2020 » Жнівень » 6
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 06.08.2020

Незвычайныя ўмовы для назіраньня: камісіі дыктуюць назіральнікам, калі можна назіраць, а калі – нельга

Датэрміновае галасаванне на гэтых выбарах запомніцца назіральнікам новымі ўмовамі, калі камісіі дыктуюць ім, калі можна назіраць, а калі нельга.

20 незалежных назіральнікаў штодзённа дзяжураць пад школай у Каменнай Горцы

Сярэдняя школа №59 на вуліцы Лідскай на ўскраіне Мінска. 17:20, серада. На ганку ўстановы, а таксама на блізкіх лавачках стаяць і сядзяць два дзясяткі чалавек. Не, яны не прыйшлі падаваць дакументы на вучобу для сваіх дзяцей і не проста так вылезлі з кватэры пад сонца, каб паразмаўляць з суседзямі. Гэта незалежныя назіральнікі. Усіх іх не пусцілі на ўчасткі для галасавання (у школе іх адразу чатыры), бо месцы ёсць толькі для «сваіх». Назіральнікаў ад БРСМ, «Белай Русі» і іншых сацыяльна-спартыўных партый.

Cябра Сойму БНФ Віталь Амяльковіч асуджаны на пяць сутак арышту

У аўторак, 4 жніўня, у Слуцку планаваўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Аднак у апошні момант мясцовы райвыканкам адмяніў мітынг, а міліцыя і АМАП пачалі затрымліваць людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет.

 

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.