Навіны ад 08.08.2020
Урад Беларусі рыхтуе для расейскага боку прапановы пра далейшыя ўмовы разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны вайсковых аб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Пра гэта сьведчаць адказы, якія былі атрыманыя Партыяй БНФ ад Савета Бясьпекі і Міністэрства абароны Беларусі на запыты партыі пра ўмовы знаходжаньня ў Беларусі расейскіх вайсковых аб’ектаў.
Быхаўскі пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў напісаў зварот да лукашэнкі з заклікам не ісьці супраць народа.
 
|