Партыя БНФ » 2020 » Кастрычнік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 10.2020

Прадстаўнікі сямі палітычных партыяў ухвалілі канцэпцыю новага закона “Аб палітычных партыях”

У Мінску 28 кастрычніка адбыўся круглы стол, на якім быў абмеркаваны альтэрнатыўны праект закону аб палітычных партыях. У дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўнімі сямі з пятнаццаці зарэгістраваных у Беларусі палітычных партыяў.

Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч выступіў з вітальным словам перад удзельнікамі ХІV з’езду Таварыства Беларускай Мовы

18 кастрычніка ў Менску прайшоў ХІV з’езд Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Віктар Сазонаў: Прыйшоў час беларускай сімволікі – прыйдзе час і беларускай мовы

“У Беларусі цяпер усё неадназначна” – піша на старонках газэты “Новы час” праваабаронца Віктар Сазонаў. Як гэта не парадаксальна гучыць, але яе далёкую будучыню прадказаць значна прасцей, чым блізкую. Цяжка сказаць, што будзе праз дзень, ці тыдзень, ці нават месяц. Але лёгка прадбачыць, што і як будзе праз год, тым больш, — праз некалькі гадоў.

Страшыня БНФ Рыгор Кастусёў асудзіў зьбіцьцё мірных пратэстоўцаў 25 кастрычніка

25 кастрычніка ў Менску і іншых гарадах Беларусі адбыліся мірныя дэманстрацыі пратэсту супраць палітыкі Лукашэнкі. На заклік Сьвятланы Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, на вуліцы выйшлі дзесяткі тысяч беларусаў, каб выказаць нязгоду са злачыннымі дзеяньнямі рэжыму, што ўтрымлівае ўляду шляхам фальсіфікацыяў і гвалту. Страшыня БНФ Рыгор Кастусёў асудзіў жорскі гвалт у дачыненьні да ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Сацыёлаг – пра тое, хто выходзіць на пратэсты і як змяніліся людзі: “Грамадства немагчыма перазагрузіць на завадскія наладкі”

Да верасня 2020 года Генадзь Коршунаў узначальваў Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук. І тады, і цяпер шмат хто кажа, што сацыялогія ў Беларусі разгромленая — маўляў, навукоўцы абслугоўваюць улады, а публікуецца вельмі нязначная колькасць атрыманых дадзеных.

Сябра Сойму БНФ Аляксей Сюдак быў дапытаны па крымінальнай справе

Кіраўніка Вілейскай суполкі Партыі БНФ, сябру сойму партыі Аляксея Сюдака выклікалі ў Следчы камітэт на 21 кастрычніка для допыту ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе справе.

Вілейская суполка БНФ: мясцовага актывіста таемна асудзілі на 30 сутак арышту

Жыхар Вілейкі Андрэй Кудзік ў двух судовых працэсах па адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у мірных акцыях пратэсту атрымаў 30 сутак арышту. Юлія, сястра Андрэя, і вілейскі гісторык, лідар мясцовай суполкі БНФ Аляксей Сюдак сцвярджаюць, што абодва суда былі праведзены без апавяшчэння родных і сяброў Кудзіка пра тэрміны разгляду гэтых адміністрацыйных спраў.

У Еўрапарламенце прапанавалі стварыць цэнтр па расследаванні

У Еўрапарламенце абмеркавалі даклад аб адносінах з Беларуссю, піша DW.

Зьезд Партыі БНФ адкладаецца да лістапада

Справаздачна-выбарчы ХХ зьезд Партыі БНФ (XVI зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”), які меўся адбыцца 24 кастрычніка, адкладаецца на два тыдні: сойм партыі прыняў рашэньне пра перанос зьезду з прычыны адсутнасьці памяшканьня і прызначыў новай датай зьезду 7 лістапада.

 

Кастрычнік 2020
M T W T F S S
« Sep   Nov »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.