Навіны ад 28.12.2020
Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 28 сьнежня ўзяў удзел у круглым стале па абмеркаваньні прапановаў што да рэформы Канстытуцыі. Падчас мерапрыемства лідэр БНФ распавёў прысутным пра палітычныя рэпрэсіі, што адбываюцца ў краіне, пра адсутнасьць канстытуцыйнай законнасьці, у тым ліку пра крымінальны перасьлед сябры Сойму БНФ Вітольда Ашурка, суд над якім праходзіць у гэтыя дні ў Лідзе.
У гэтым высакосным годзе як ніколі цяжка быць па-сапраўднаму аб’ектыўным. Эмоцыі зашкальвалі. Таму асабліва важна зразумець, якія ж рэформы патрэбныя беларусам.
 
|