Навіны ад 01.2021“У снах да мяне прыходзіць маці”: гісторыя палітвязня Вітольда Ашурка![]() Вітольд Ашурак, актывіст Партыі БНФ з Ліды, 18 студзеня асуджаны на пяць гадоў калоніі. На цяперашні момант гэта адзін з найбольшых тэрмінаў, што былі прысуджаныя за ўдзел у пратэстах летам 2020 года.
![]() Сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак асуджаны на пяць год зьняволеньня![]() 8 студзеня суд Лідзкага раёну вынес прысуд па справе сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка. Актывіста асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму за ўдзел у пратэстах супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта.
![]() Памёр прафесар Леанід Лыч![]() Памёр доктар гістарычных навук, вядомы прафесар Леанід Лыч. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы, хварэў на каронавірус.
![]() Што гэта было? Гісторыя першых “усебеларускіх сходаў”![]() Дваццаць гадоў таму каля 5 тысяч дэлегатаў з’ехаліся ў Мінск на І Усебеларускі сход. «Дзяржава для народа», «Скарына ў Піцеры», Герой Беларусі Пракаповіч — гэта ўсё Усебеларускія народныя сходы. Пра храналогію лукашэнкаўскіх хуралаў на старонках газэты “Новы Час” піша гісторык Аляксандр Кур’яновіч.
![]() Пабыць масоўкай — не дыялог: апазіцыя не пойдзе на “народны сход”![]() Менш за месяц заcтаецца да VI Усебеларускага народнага сходу. І чым бліжэй дата правядзення, тым больш чутак пра яго ходзіць – паведамляе Эўрарадыё. Самая свежая — запрасіць туды збіраюцца і прадстаўнікоў апазіцыі, каб паказаць выгляд дыялогу ў час палітычнага крызісу.
![]() Слонімцы патрабуюць новыя выбары без Лукашэнкі![]() Са Слонімшчыны на так званы „Усебеларускі народны сход”, які Лукашэнка плануе правесці 11-12 лютага, абраны 15 чалавек. Хто паедзе на сход і як выбіралі дэлегатаў – ніхто не ведае. Выбралі, каго хацелі. Карэспандэнт Радыё Рацыя задаў пытанне сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл: калі б вы трапілі на гэты сход і вам далі мажлівасць выступіць, што вы сказалі б з трыбуны людзям?
![]() Эканаміст Зьміцер Крук: «Беларуская эканоміка мае сыстэмную ўразьлівасьць, якая пэрманэнтна спараджае крызісы»![]() Старшы навуковы супрацоўнік цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук тлумачыць, чаму нулявы рост эканомікі сёлета — гэта будзе самы аптымістычны варыянт; прадказвае, дзе ўрад будзе шукаць грошы, і называе некалькі новых выклікаў для беларускай эканомікі. З экспэртам размаўляў журналіст беларускай службы Радыё Свабода Віталь Цыганкоў.
![]() Сябры Сойму БНФ Натальлі Ільініч прысудзілі штраф за сьнежаньскі “Марш Мудрасьці”![]() Як паведаміла сябра Сойму Партыі БНФ Натальля Ільініч, 12 студзеня суд Ленінскага раёну Менску прысудзіў ёй адміністрацыйнае спагнаньне ў выглядзе штрафу ў 30 базавых адзінак (870 рублёў) за ўдзел у “Маршы Мудрасьці”. Акцыя адбылася 14 сьнежня ў Менску.
![]() Збор грашовых ахвяраваньняў у падтрымку Сядзібы БНФ![]() Сядзібе БНФ патрэбная Вашая падтрымка: адзіны офіс пад бел-чырвона-белым сьцягам абвесьціў збор ахвяраваньняў. Пералічыць грошы на аплату арэнды Сядзібы БНФ можна праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП), простым банкаўскім пералічэньнем, альбо наяўнымі ахвяраваньнямі ў самой сядзібе.
![]()   |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|