Партыя БНФ » 2021 » Студзень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 01.2021

Абарона палітвязьня Вітольда Ашурка падала апеляцыю на прысуд

Адвакат сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка абскардзіла прысуд, паведаміў БелаПАН брат актывіста Андрэй Ашурак. Апеляцыйная скарга пададзеная ў Гарадзенскі абласны суд.

«Мы праз паўгадзіны вас выпусьцім». Юрась Дзяшук распавёў, як яго затрымалі за воклічы «Ганьба» ў судзе

Журналіст-фрылансэр, сябра Партыі БНФ зь Бярозаўкі Юрась Дзяшук расказаў, як яго затрымалі за працу падчас абвяшчэньня прысуду сябру Сойму БНФ Вітольду Ашурку. На вуліцы да яго падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі пагаварыць па іншай справе.

Інтэрвію Die Tageszeitung з вэтэранам БНФ Янам Грыбам: “Рэвалюцыянэр сталага ўзросту”

Нямецкая газэта Die Tageszeitung публікуе інтэрвію з вэтэранам БНФ Янам Грыбам (пераклад на расейскую мову падрыхтаваны выданьнем).

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Улады ставяцца да жыльлёва-камунальнай гаспадаркі на ўзроўні п’янага сантэхніка 70-х гадоў”

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што камунальны каляпс і адключэньне цэлых раёнаў ад цяпла і гарачага вадазабеспячэньня – вынік нядбайнага стаўленьня ўладаў. «Падрыхтоўка кадраў для жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Беларусі засталася на ўзроўні 70-80-х гадоў мінулага стагодзьдзя», – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары сайту UDF.by. Палітык прагназуе далейшае павелічэньне пратэстных настрояў у грамадзтве.

Віктар Марчык: “Людзі ў рэгіёнах не падтрымліваюць гэтую ўладу!”

Карэспандэнт Радыё Рацыя папрасіў сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, актывіста Партыі БНФ і сябра Беларускага нацыянальнага кангрэса Віктара Марчыка пракаментаваць некалькі важных падзей, якія адбыліся і адбываюцца сёння ў Беларусі, і пачуць яго думку.

Гісторыку з Полацкага ўніверсітэта пасля 15 сутак арышту далі яшчэ столькі ж. Абодва разы — па 23.34

Дацэнт кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў правядзе месяц пад арыштам.

Віталь Цыганкоў: Расейскі міраж, або «Ізноўку гэтая праклятая нявызначанасьць»

Журналіст Віталь Цыганкоў на старонках газэты “Свабодныя навіны” піша пра марнасьць спадзеваў “новай апазыцыі” на дапамогу з боку пуцінскай Расеі ў справе дэмакратызацыі Беларусі.

Старшыня БНФ ў “Камсамольскай праўдзе” – пра гульні вакол “рэформы Канстытуцыі”: свабода слова і свабода сходаў ёсьць і ў цяперашняй Канстытуцыі!

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту “Камсамольскай праўды”, чаму партыя не бачыць сэнсу ўдзельнічаць у імітацыі “канстытуцыйнай рэформы”, якой Лукашэнка намагаецца прыкрыць поўнае ігнараваньне любых законаў і прававых нормаў дзеля захаваньня сваёй дыктатуры:

Аляксей Янукевіч: “Для нас інтарэсы краіны – на першым месцы”

Паслявыбарчыя рэпрэсіі, часам абсурндыя, не абмінулі і сябраў Партыі БНФ. Пра тое, як партыя змагаецца з імі, распавёў намеснік старшыні Партыі БНФ, „Госць Рацыі” Аляксей Янукевіч у размове з карэспандэнтам радыёстанцыі “Радыё Рацыя” Генадзем Барбарычам.

 

Студзень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне   Лют »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.