Навіны ад 26.05.2021
У Бярозаўцы развіталіся з 50-гадовым палітвязнем, сябрам Партыі БНФ Вітольдам Ашуркам, які памёр у зняволенні. У апошні шлях патрыёта правадзілі сотні людзей з розных гарадоў Беларусі.
Сябра Партыі БНФ Ілля Дабратвор, журналіст-фрылансер, які падчас мінулых выбараў быў супрацоўнікам выбарчага штаба Валерыя Цапкалы, з’ехаў з Беларусі.
Сумна, калі чалавек памірае на свабодзе, і невыносна сумна, калі гэта адбываецца ў зьняволеньні, калі чалавек там застаецца сам на сам, і ніхто ні можа ў апошню хвіліну ягонага жыцьця падтрымаць яго і разьвітацца зь ім.
 
|