Навіны ад 06.2021
Чым адрознае і чым падобнае антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Беларусі і Расеі? Якая краіна наперадзе паводле колькасьці крымінальных справаў аб экстрэмізьме? У чым Маскоўскі суд убачыў экстрэмізм у дзеяньнях Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага?
Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога вінавацяць у спробе дзяржаўнага перавароту, два месяцы трымаюць у СІЗА КДБ.
Чысткі ў Магілёўскім універсітэце: звольненыя ўжо тры беларускамоўныя выкладчыкі. Усе трое яшчэ год таму віселі на дошцы гонару ВНУ, а цяпер аказаліся непатрэбнымі.
Палітзняволены Павал Севярынец: “Вітольд Ашурак, магчыма, уратаваў жыцці некаторых людзей, бо пасля яго смерці да зняволеных сталі ставіцца па-іншаму” – паведамляе газэта Новы Час.
Радыё Свабода папрасіла былых палітвязьняў і лекараў пракамэнтаваць афіцыйныя кадры са шклоўскай калёніі № 17, на якіх меркавана апошнія хвіліны жыцьця палітвязьня Вітольда Ашурка.
 
|