Навіны ад 29.06.2021
21 траўня ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак. Сваякам сказалі, што прычына смерці — спыненне сэрца, хоць, па іх словах, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Апошнія дні ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары, умовы ўтрымання ў якім праваабаронцы называюць катаваннямі. Следчы камітэт усё яшчэ праводзіць праверку. Праз месяц пасля інцыдэнту ў калонію прыехала назіральная камісія.
Маці журналіста і сябры БНФ Дзяніса Івашына, у якога здарыўся сардэчны прыступ у горадзенскай турме, Людміла Івашына расказала, што ў сына раней не было праблем з сэрцам, а таксама — што магло стаць прычынай прыступу.
23 чэрвеня ў шклоўскую папраўчую калёнію № 17, дзе памёр палітвязень Вітольд Ашурак, прыяжджалі прадстаўнікі Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіi пры Міністэрстве юстыцыі.
 
|