Навіны ад 07.2021Ператрус у сябры Сойму Партыі БНФ Барыса Вырвіча![]() Сілавікі правялі ператрус у шэф-рэдактара магілёўскага рэгіянальнага выдання 6ТV.by, сябры Сойму Партыі БНФ Барыса Вырвіча ў межах крымінальнай справы аб тэрарызме, паведамілі ў рэдакцыі 6ТV.by.
![]() Рыгор Кастусёў мае патрэбу ў тэрміновай шпіталізацыі, кажа дачка вязьня![]() Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, неабходная шпіталізацыя, паведаміла ягоная дачка Кацярына. 27 ліпеня палітыка наведала адвакатка.
![]() Рыгору Кастусёву ў трэці раз адмовілі ў змене меры стрыманьня на хатні арышт![]() Паплечнікі старшыні БНФ Рыгора Кастусёва атрымалі датаваны 20 ліпеня ліст ад кіраўніка партыі, які цяпер ізноўку пераведзены пад варту ў СІЗА КДБ (“Амерыканка”) у Менску. Палітык паведамляе, што следчыя ўжо ў трэці раз адмовіліся замяніць яму меру стрымання на хатні арышт, нягледзячы на праблемы са здароўем
![]() ![]() «Галівудская гісторыя кахання». Хто такія Уладзь і Ніна Лабковічы, якіх затрымалі ў межах крымінальнай справы![]() Уладзь Лабковіч — вядомы ў Беларусі праваабаронца, ягоная жонка Ніна Лабковіч займалася інвестыцыйным праектам. Абодва былі затрыманыя 14 ліпеня падчас “зачысткі” няўрадавага і правабарончага сектара краіны. Трое дзяцей засталіся без бацькоўскай апекі ад 14 да 23 ліпеня, калі Ніна Лабковіч была вызваленая з-пад варты. Уладзь Лабковіч застаецца ў СІЗА.
![]() Ператрусы ў сядзібе БНФ і ў дзесятках іншых арганізацыяў![]() Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 ліпеня падчас новай хвалі крымінальнага пераследу «трэцяга сектара» праведзеныя чарговыя ператрусы ў прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці і грамадскіх актывістаў. У тым ліку быў праведзены ператрус у офісе БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў Менску, дзе месьціцца Партыя БНФ, яе аргструктуры і аргструктуры Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.
![]() У лідэра БНФ Рыгора Кастусёва, які знаходзіцца пад вартай, падазрэньне на анказахворваньне![]() У СІЗА № 1 завершанае мэдыцынскае абсьледаваньне 64-гадовага лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які знаходзіцца пад вартай, паведаміла БелаПАН дачка зьняволенага Кацярына Кастусёва.
![]() Віктар Сазонаў: ліст да Вітольда Ашурка![]() Гарадзенскі правабаронца Віктар Сазонаў зьвяртаецца з лістом да Вітольда Ашурка, які пайшоў з жыцьця за кратамі.
![]() Родным памерлага палітвязьня Ашурка вярнулі ягоныя рэчы. Сярод іх няма турэмнага дзёньніка![]() Сьледчы вярнуў асабістыя рэчы памерлага ў шклоўскай калёніі актывіста БНФ Вітольда Ашурка, але сярод іх няма дзёньніка, які вёў палітвязень.
![]()   |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|