Партыя БНФ » 2021 » Ліпень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 07.2021

Сямнаццатая Усходнееўрапейская канферэнцыя ў Варшаве: “Падзеі ў Беларусі вызначаць лёс усяго рэгіёну”

У Варшаве 8-9 ліпеня ў сямнаццаты раз прайшла Усходнееўрапейская канферэнцыя, якая ў гэтым годзе была цалкам прысвечаная падзеям у Беларусі.

Орша: па крымінальнай справе быў затрыманы сябра Сойму БНФ, журналіст Ігар Казьмерчак

Раніцай 8 ліпеня быў затрыманы рэдактарсайта orsha.eu і сябра Сойму Партыі БНФ Ігар Казмерчак.

Зьняволены старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “У СІЗА КДБ паветра няма наагул” – адвакат будзе хадайнічаць, каб палітыка не вярталі ў СІЗА КДБ са шпіталя

6 ліпеня адвакат Інэса Аленская наведала палітыка Рыгора Кастусёва ў шпітальнай камэры ў СІЗА-1, куды старшыню Партыі БНФ тэрмінова перавялі з СІЗА КДБ 2 ліпеня.

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў пераведзены ў турэмны шпіталь – праблемы з сэрцам

У панядзелак 5 ліпеня стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, пераведзены ў турэмны шпіталь, што месціцца ў медчастцы СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Старэйшая дачка Рыгора Кастусёва разам з дзецьмі была вымушаная пакінуць Беларусь

З Беларусі з’ехала старэйшая дачка палітыка — Галіна Антончык з дзецьмі. Тым часам яе муж Дзмітрый за мяжой ужо больш за два месяцы. На сваёй старонцы ў фэйсбуку 3 ліпеня ён напісаў: «Сям’я нарэшце аб’ядналася».

Май 1996: першая ў постсавецкай Беларусі турэмная палітычная галадоўка

У найноўшай гісторыі Беларусі разам з маніфестацыямі, мітынгамі і шэсцямі ў якасці формы палітычнага пратэсту трывала замацавалася галадоўка. Часцей за ўсё яна выкарыстоўваецца ва ўмовах турэмнага зняволення, калі вязні іншым спосабам ня могуць прыцягнуць увагу грамадства і міжнароднай супольнасці да свайго лёсу. У турме галадалі Віктар Ганчар, Славамір Адамовіч, Аляксандр Казулін, Сяргей Скрабец; сёння на такі адчайны крок наважыліся Ігар Лосік, Дзмітрый Фурманаў і Ігар Банцар. Да іх са спецыяльным зваротам звярнулася нават Святлана Ціханоўская.

Паплечнікі атрымалі першы ліст ад зьняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва

Хутка будзе тры месяцы, як старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ (“Амерыканка”). Ён быў затрыманы 12 красавіка і разам з дзесяцьцю іншымі асобамі абвінавачаны ў змове дзеля захопу дзяржаўнай улады.

Шон Хогі стаў “хросным бацькам” Дзяніса Івашына, што пакутуе ў вязніцы

Шон Хогі, член Палаты прадстаўнікоў Ірландыі, прыняў “хроснае бацькоўства” над гарадзенскім палітвязнем Дзянісам Івашыным і заявіў:

 

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.