Партыя БНФ » 2021 » Кастрычнік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 10.2021

Зміцер Антончык: “Дзіўна, што Рыгору Кастусёву не далі статус палітвязня”

Вязні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўтрымліваюцца ў цяжкіх умовах. Гэта тычыцца і старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які больш за паўгода знаходзіцца ў СІЗА КДБ, так званай “амерыканцы”.

Зьняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну зноў прызначылі пакараньне карцарам.

Гэтым разам яго зьбіраюцца зьмясьціць туды на 6 содняў. Калі гэта адбудзецца — невядома. Як невядомая і прычына пакараньня – павеламляе Радыё Свабода.

Старшыню БНФ Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін пад вартай да 12 сьнежня

Старшыню Партыі БНФ Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, да 12 снежня 2021 года. Пра гэта сам палітык паведаміў у лісце бялыніцкаму журналісту Барысу Вырвічу – перадае Радыё Свабода.

Выжыць за кратамі: што адбываецца ў СІЗА з лідарам БНФ Рыгорам Кастусёвым?

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, затрыманы ў межах так званай “справы аб змове”, знаходзіцца ў СІЗА КДБ ужо паўгода. У сваіх лістах на волю палітвязень адзначае, што ягонае здароўе пагоршылася за той час, пакуль ён знаходзіцца за кратамі. Вядома, што ў 64-гадовага кіраўніка Партыі БНФ падазрэнне на анкалогію, аднак ні самому Кастусёву, ні ягоным сваякам не паведамляюць пра вынікі абследаванняў.

«Я поўнасьцю цяпер застаюся без падтрымкі». Блогер-палітвязень Шэры Кот даслаў ліст з калёніі

33-гадовы аўтар ютуб-канала «Шэры Кот», палітвязень Зьміцер Казлоў напісаў у лісьце з папраўчай калёніі № 2, што поўнасьцю застаўся без падтрымкі.

Вітольду Ашурку 13 кастрычніка споўніўся б 51 год

Актывісту зь Бярозаўкі Вітольду Ашурку 13 кастрычніка споўніўся б 51 год. Амаль пяць месяцаў таму стала вядома, што сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай сьмерці дагэтуль няма.

Deutsche Welle: У палітвязня Рыгора Кастусёва пагоршылася здароўе ў СІЗА КДБ

Палітвязень Рыгор Кастусёў адзначае, што ягонае здароўе пагоршылася за той час, пакуль ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамляе Deutsche Welle.

У Бялынічах развіталіся з пісьменнікам і журналістам Васілём Дзеравяшка

У Бялынічах 6 кастрычніка спынілася сэрца журналіста, паэта і празаіка Васіля Марцінавіча Дзеравяшка. Ён крыху не дажыў да 73 год…

Вольга Івашына змагаецца за права на перапіску

Вольга Івашына, жонка палітвязня, журналіста і сябры БНФ Дзяніса Івашына, працягвае змаганне за права на нармальную перапіску з мужам.

 

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.