Партыя БНФ » 2021 » Лістапад
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 11.2021

Пасьля ператрусаў затрыманы сябра Сойму БНФ Павал Батуеў

У аўторак, 23 лістапада, у Салігорску затрымалі мясцовага актывіста Паўла Батуева, сябра Сойму Партыі БНФ.

Ларысу Кастусёву, жонку зьняволенага лідэра Партыі БНФ, выклікалі ў КДБ

На 22 лістапада ў КДБ у Магілёў выклікалі спадарыню Ларысу Кастусёву, жонку зняволенага лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Фільм пра палітвязьня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калёніі

Паўгады таму, 21 траўня 2021 года, стала вядома, што ў сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка ў зьняволеньні спынілася сэрца. «Радыё Свабода» прадстаўляе дакумэнтальны відэапраект пра жыцьцё і сьмерць актывіста і палітыка зь Бярозаўкі.

Ператрус у хаце сябры Сойма БНФ Віталя Макаранкі

У пятніцу 19 лістапада ў Магілёве, у кватэры сябры Сойма Партыі БНФ Віталя Макаранкі адбыўся ператрус.

Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?

Вось ужо некалькі месяцаў працягваецца міграцыйны крызіс на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы. Людзей, якія цяпер стаяць на мяжы, якія сталі інструментам палітычнага ціску афіцыйнага Мінска на еўрапейскіх суседзяў, па дзяржаўным тэлебачанні і ў іншых праўладных СМІ апрыёры называюць «бежанцамі».

Што піша пра сытуацыю зь мігрантамі расейская прэса?

Шэраг эўрапейскіх палітыкаў, у тым ліку ў Польшчы, Нямеччыне і Літве, заявілі, што Пуцін мае непасрэднае дачыненьне да разьвязанага на беларуска-польскай мяжы міграцыйнага крызісу. Што піша пра сытуацыю зь мігрантамі расейская прэса?

Якую роль у стане адыграць сёньня ў Беларусі палітычныя партыі? Намесьнік старшыні БНФ Юрась Меляшкевіч адказвае на пытаньне журналіста

Кіруючыя цяпер у Беларусі ўлады знішчылі ледзь не ўсе НДА, у тым ліку пастанавілі зачыніць Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне”, але пакуль пакінулі ў легальным стане апазіцыйныя палітычныя партыі. Якая іх роля ва ўмовах вострага палітычнага крызісу? Чаго ад іх чакаць? Гэтае пытанне карэспандэнт задаў прадстаўнікам вядучых апазыцыйных палітычных партыяў.

Як міграцыйны крызіс у Беларусі блытае карты французскім палітыкам

Міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы сутыкнуў ілбамі палітычныя сілы Францыі. Якія хібы палітычных сіл Францыі ён праявіў, разбіраецца Ле Монд.

 

Лістапад 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас   Сне »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.