Навіны ад 12.2021Магілёўскі актывіст БНФ Валянцін Лабачоў уключаны ў спіс палітвязняў![]() Яшчэ 11 кастрычніка ў Магілёве суддзя Вікторыя Палякова вынесла прысуд мясцоваму актывісту БНФ Валянціну Лабачову, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
![]() Пасьля месяцу пад арыштам вызвалены сябра Сойму БНФ Павал Батуеў![]() Сябра Сойму БНФ Павел Батуеў быў затрыманы 23 лістапада пасьля ператрусу ў яго дома і двойчы асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На волю ён выйшаў праз месяц – 26 сьнежня.
![]() «Мае тэксты вельмі палітызаваныя». Як старшыня Моладзі БНФ пераехаў у Польшчу і пачаў пісаць рэп![]() Дзяніс Мандзік ужо падлеткам цікавіўся беларускаю гісторыяй і палітыкаю. Прычым гэтак, што нават стаў кіраўніком моладзевага крыла БНФ. Потым Дзяніс спазнаў пераслед, пачаў пісаць музыку і пераехаў у Польшчу. Ён распавёў, што варта ведаць пра эміграцыю, і як быць карысным Беларусі нават за мяжою.
![]() Сябар загінулага Ашурка: «Камандзір, які пасылае непадрыхтаванае войска ў бой з прафэсійнымі жаўнерамі, — ваенны злачынца»![]() Расказваем гісторыю жыхара Бярозаўкі, сябры Сойма БНФ Сяргея Пантуса, які тэрмінова выехаў зь Беларусі. Ён расказаў, як іхны «самвыдат» накрыла міліцыя, калі гэта не было мэйнстрымам, і як яго зьмяніла страта найлепшага сябра Вітольда Ашурка.
![]() Пайшоў з жыцця правабаронца Сяргей Гоўша![]() На 73-м годзе абарвалася жыццё праваабаронцы з Баранавічаў, аднаго з заснавальнікаў баранавіцкай арганізацыі БНФ Сяргея Гоўшы.
![]() Заснавальнік Symbal.by Павел Белавус стаў падазраваным па крымінальнай справе![]() 23 снежня мусіў скончыцца тэрмін утрымання Паўла Белавуса, але яго адвезлі ў Следчы камітэт, а дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку – паведамляе газэта “Наша Ніва”.
![]() Праваабаронцы ўключылі лідэра БНФ Рыгора Кастусёва ў сьпіс палітвязьняў![]() Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які знаходзіцца за кратамі ад 12 красавіка бягучага года, зхяўляецца палітзьняволеным, правабарончая супольнасьць Беларусі патрабуе яго вызваленьня з-пад варты.
![]() Сяргей Пантус: «Буду несці праўду пра майго найлепшага сябра – Вітольда Ашурка»![]() Брат і блізкі сябар загінулага ў беларускай калоніі палітычнага зняволенага Вітольда Ашурка вымушаныя былі пакінуць Беларусь. Цяпер Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус знаходзяцца ў Варшаве.
![]() Людміла Івашына: Дзяніс пра прэмію «Журналіст года» ведаў раней за нас![]() Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын, сябра БНФ, які знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года, атрымаў прэмію праваабарончай супольнасці «Журналіст года». Таксама вядома, што ад Дзяніса цягам некалькіх апошніх месяцаў не даходзяць лісты.
![]()   |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|