Навіны ад 02.2022Заява Партыі БНФ ў сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны![]() У сувязі з вайсковай агрэсіяй Расейскай Федэрацыі супраць Украіны намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які выконвае абавязкі кіраўніка партыі ў часе знаходжання яе дзеючага лідэра Рыгора Кастусёва пад вартай, выступіў з палітычнай заявай.
![]() Зімовая вайна: у 1939-м фіны былі ў сітуацыі, у якой цяпер Украіна. Як фіны адстаялі сваю незалежнасць![]() Восем дзясяткаў гадоў таму Савецкі Саюз запатрабаваў ад Фінляндыі перадачы яму часткі тэрыторыі. А калі фіны адмовіліся, абвінаваціў іх у нападзе і аб’явіў вайну. Хоць фармальна Саветы перамаглі ў той вайне, якую савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі называў «незнаменитой», маральная перамога засталася за фінамі. І незалежнасць таксама. Піша ў часопісе «Наша гісторыя» Андрэй Акушка. (Архіўны матэрыял. Першая публікацыя — у 2019.).
![]() Кастусёву не рэкамэндуюць анкалягічную апэрацыю. Што новага ў крымінальнай справе аб замаху на Лукашэнку![]() Ад красавіка 2021 году ў зьняволеньні знаходзяцца літаратуразнаўца Аляксандар Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама адвакат Юрась Зянковіч.
![]() Пагроза ўварвання Расіі ва Украіну павінна хваляваць кожнага. Гісторык Юваль Ной Харары — пра тое, што чалавецтва можа страціць![]() Калі для звышдзяржаў зноў стане нармальным праглынаць сваіх слабейшых суседзяў, чалавецтва вернецца да закону джунгляў. Пры сённяшнім узроўні ваенных тэхналогій гэта можа прывесці да смерці нашага віда, піша вядомы пісьменнік і гісторык Юваль Ной Харары, аўтар бестселера «Sapiens: кароткая гісторыя чалавецтва».
![]() Сябра сойму БНФ Павал Батуеў пакінуў тэрыторыю Беларусі![]() Павал Батуеў — вядомы ў Салігорску чалавек. Ад канца 1990-х ён у дэмакратычным руху, сябра Сойму Партыі БНФ, яго ня раз затрымлівалі і арыштоўвалі. Па прафэсіі Павал электрык, у Беларусі зарабляў гэтым на жыцьцё. Цяпер пасля адміністрацыйнага і крымінальнага перасьледу актывіст быў вымушаны пакінуць тэрыторыю Беларусі.
![]()   |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|