Навіны ад 03.2022«Можна задаваць пытанні, чаму палякі тады не затрымалі савецкія і свае ўласныя танкі, якія ехалі ў напрамку Чэхаславакіі»![]() Палітолаг, дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі праводзіць паралелі паміж удзелам Польшчы ў задушэнні паўстання расійскімі войскамі ў Чэхаславакіі ў 1968 годзе і беларусамі ў 2022-м. І знаходзіць наша становішча пакуль не такім ужо ганебным. Ён перакананы, што беларусы і ўкраінцы «ва ўмовах свабоды абавязкова паразумеюцца – з-за гэтага не трэба перажываць».
![]() Вадзім Саранчукоў з БНФ: «Украіна пераможа, а для Беларусі — гэта шанец на лепшае»![]() Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў быў адным з арганізатараў пратэстаў у Гародні. Ужо працяглы час ён вымушана знаходзіцца за мяжой, як кажа, у «доўгатэрміновай камандзіроўцы».
![]() Сябра Сойму Партыі БНФ Алена Талстая распавядае пра эвакуацыю з Украіны![]() Беларусам-уцекачам, якім прыйшлося ўцякаць пасля выбарчых пратэстаў 2020 году з Беларусі ва Украіну, цяпер давялося збягаць з Украіны з-за вайны, якую развязала Расея. Многія апынуліся ў Польшчы, дзе з прычыны падтрымкі нелегітымнай уладай Рэспублікі Беларусь агрэсіі Расейскай Федэрацыі на Украіну, яны пазбаўлены якой-кольвек падтрымкі.
![]() Беларуская дыяспара Нідэрляндаў адправіла ва Ўкраіну машыну хуткай дапамогі і іншы гуманітарны груз![]() На пачатку сакавіка беларуская дыяспара Нідэрляндаў абвясьціла збор сродкаў на машыну хуткай дапамогі для Ўкраіны. Адгукнуліся і беларусы, і галяндцы. Ва Ўкраіну ўжо накіраваліся 5 аўтамабіляў, запоўненых лекамі, харчамі, гуманітарным грузам.
![]() Новая Паўночная Карэя ці васал Кітая? Якая будучыня чакае Расію![]() Заходнія санкцыі ўзмацняюцца, і расійская эканоміка ўжо на мяжы банкруцтва. У той жа час, калі Крэмль жадае перамагчы Украіну, яму трэба вялікія пастаўкі замежнай зброі.
![]() Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў: “Украіна – пераможа!”![]() Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў распавёў пра становішча зняволенага старшыні арганізацыі Рыгора Кастусёва і пра тое, да чаго беларусы павінны рыхтавацца ўжо зараз. Таксама Вадзім Саранчукоў падкрэслівае упэўненасць у тым, што перамога Украіны – пытанне часу.
![]() Юрый Дзяшук: “Пасля падзей 2020 года перастаў адзначаць дзень унутраных войск”![]() 18 сакавіка адзначаюць свой дзень унутраныя войскі. Сябра БНФ з Лідчыны Юрый Дзяшук, які служыў у такіх войсках, распавядае чаму перастаў святкаваць, і што здарылася з імі пасля 2020 года:
![]() Вольга Івашына: “Муж год за кратамі”![]() З сярэдзіны сакавіка 2021 года за кратамі ў гарадзенскай турме знаходзіцца журналіст, сябра БНФ Дзяніс Івашын.
![]() Сябра Сойму БНФ Ігар Казмярчак – з Украіны: “Няхай глядзяць усе, хто не верыць, што вайна – гэта страшна”![]() Воляю лёсу аршанскі журналіст і праваабаронца, сябра Сойму БНФ Ігар Казмярчак апынуўся ў адным з вялікіх украінскіх гарадоў у зоне ваенных дзеянняў (назву гораду мы не ўказваем з меркаванняў бяспекі). У самым пачатку вайны ў яго, беларуса, які ўцёк ва Украіну ад палітычнага пераследу, быў намер перабрацца ў больш бяспечнае месца. Аднак выбар быў зроблены на карысць таго, каб застацца і расказваць праўду пра тутэйшыя падзеі.
![]()   |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|