Навіны ад 07.2022Пачаўся судовы разгляд “справы аб змове” – працяг 1 жніўня![]() 29 ліпеня суд Мінскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы “аб змове з мэтай захопу ўлады”. На лаве падсудных – старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябры партыі Юрый Зянковіч і Вольга Галубовіч, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута, кіроўца-дальнабойшчык Дзяніс Краўчук. Абвінавачаныя да суда амаль паўтары гады знаходзіліся пад вартай. Працяг рагляду справы прызначаны на 1 жніўня,
![]() У абвінавачанага старшыні БНФ Рыгора Кастусёва ў зняволенні – праблемы з хрыбетнікам і зубамі. Ён чакае медабследавання![]() Абвінавачаны па справе аб змове старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў чакае медабследавання ў СІЗА. Пра гэта паведаміла расейскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik-Беларусь яго адвакат Інэса Аленская.
![]() Судовы разгляд па справе Рыгора Кастусёва пачнецца 29 ліпеня![]() 29 ліпеня ў Мінскім абласным судзе пачнецца працэс па справе аб «змове» па захопе ўлады. Падсуднымі будуць пяць чалавек: старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Пра дату судовага разгляду паведамляюць медыі.
![]() Маці вязня-журналіста Дзяніса Івашына: “Жыву толькі надзеяй — дачакацца”![]() «Ніякага аптымізму ў мяне адносна суда няма, проста будзем чакаць, як чарговую горкую пігулку ад дзяржавы», — гаворыць маці зняволенага журналіста, чальца Беларускага Народнага Фронту Дзяніса Івашына.
![]() Людміла Рамановіч, «Паляшучка з ненапісанай казкі», якой прысудзілі зняволенне за зварот у Следчы Камітэт![]() Нядаўна Людміле Рамановіч прысудзілі паўтара года калоніі за два словы, напісаныя ў звароце пра Лукашэнку. «Мне няма ў каго прасіць прабачэння, апроч маіх дзядоў», — казала ў судзе 57-гадовая актывістка Партыі БНФ з Маларыты.
![]() Сябра БНФ, журналіст Павал Дайлід выйшаў на волю пасьля затрыманьня![]() Пасля свайго выхаду на волю спадар Дайлід расказаў, што для «палітычных» зняволеных у ІЧУ стваралі нечалавечыя ўмовы ўтрымання.
![]() Мікола Маркевіч трапіў у бальніцу, не дасядзеўшы 10 сутак адміністрацыйнага арышту![]() Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалай Маркевіч не здолеў адбыць накладзены на яго 10-суткавы адміністрацыйны арышт цалкам, бо патрапіў у бальніцу за дзень да канца тэрміну.
![]() Сябра Сойму Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч пакінуў тэрыторыю Беларусі пад ціскам![]() У сярэдзіне красавіка праваабаронцы паведамілі аб затрыманьні ў Менску сябра Сойму Партыі БНФ, прадпрымальніка Зьмітра Касьпяровіча.
![]()   |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|