Партыя БНФ » 2022 » Жнівень » 10
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 10.08.2022

На судзе па “справе аб змове” дапыталі сведак – лідараў БКДП

У Мінскім абласным судзе з 29 ліпеня ў выязным пасяджэнні працягваецца суд па “справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады”. На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра БНФ і супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст ды сябра БНФ Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Міхаіл Кавалёў. На судзе зачыталі ўсім абвінавачванні: Аляксандр Фядута прызнаў віну часткова, а Рыгор Кастусёў — не прызнаў, Краўчук, Галубовіч, Зянковіч — прызналі віну цалкам.

Пінскага правабаронцу Алеся Рамановіча пасля затрымання пазбавілі апякунства над хворым братам

Пінскага правабаронцу і сябра БНФ Алеся Рамановіча пасля затрымання пазбавілі апякунства над хворым братам.

Сябра Сойму БНФ Ігар Казмерчак: «Да 2020 года было няпісанае правіла заводзіць на мяне крыміналку раз на пяць гадоў»

У першую чаргу ў Воршы ён вядомы як журналіст, а таксама як грамадскі і палітычны актывіст БНФ, праваабаронца, краязнаўца, прадпрымальнік і проста закаханы ва ўласны горад аршанец. Пра пачатак журналісцкай дзейнасці, калекцыю крымінальных справаў і жыццё ў эміграцыі распапвядае галоўны рэдактар аршанскага гарадскога партала Ігар Казмерчак.

 

Жнівень 2022
M T W T F S S
« Jul   Sep »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.