Партыя БНФ » 2022 » Жнівень » 17
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 17.08.2022

Расійская армія выдыхлася. Што далей? Пуцін прызнае паражэнне, правядзе ўсеагульную мабілізацыю ці выкарыстае вусцішную зброю?

За 40 дзён, якія прайшлі з захопу Лісічанска і населеных пунктаў вакол яго, расійскае войска ні на адным з участкаў 1300-кіламетровага фронту ад Харкава і да Херсона не прасунулася нават на 10 кіламетраў. Адначасова не змагла прасунуцца на двухзначную колькасць кіламетраў і ўкраінская армія, якая, як даўно абяцалі ўлады ў Кіеве, збіралася правесці летні контрнаступ. Здольнасць бакоў праводзіць буйныя наступальныя аперацыі, якія ўплываюць на зыход вайны, выклікае ўсё больш сумневаў, так што цяперашнюю сітуацыю можна смела назваць патавай. Пры гэтым лінія фронту, якая склалася, відавочна, катэгарычна не задавальняе абодвух сапернікаў — заключэнне міру ў такіх умовах немагчымае. Праглядаюцца два зыходы: альбо канфлікт будзе замарожаны (у гэтым выпадку і Маскву, і Кіеў нельга будзе лічыць пераможцамі), альбо адзін з бакоў знойдзе выхад з гэтай сітуацыі. Апошні варыянт, калі ён увогуле рэальны, можа прывесці да яшчэ большай эскалацыі.

 

Жнівень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.