Партыя БНФ » 2022 » Верасень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 09.2022

Чаму расійская армія настолькі слабая?

Сем месяцаў вайны паказалі слабасць расійскай арміі. Нядаўняе паражэнне на Харкаўскім кірунку ўразіла нават тых, хто ў міф пра «другую армію свету» і не верыў. Вайсковы аналітык Ян Мацвееў лічыць гэтае паражэнне заканамерным і тлумачыць, як так выйшла і што з расійскім войскам не так.

У Гародні ўсклалі кветкі да магілаў жаўнераў-абаронцаў горада

У Гародні грамадзкасць адзначыла 83-ю гадавіну абароны горада ад бальшавіцкай навалы.

Ірына Чарняўка: “Павал адмаўляўся ад прац дзеля таго каб езьдзіць у Беларусь”

Жонка Паўла Мажэйкі Ірына Чарняўка расказала пра затрыманьне і справу мужа, як гэта перажываюць дзеці і чаму пара дагэтуль афіцыйна не ўзяла шлюб.

Арсенію Дзядку прысудзілі тры гады “хіміі”

Суд Савецкага раёна Мінска 15 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе былога актывіста Моладзі БНФ, палітзняволенага Арсенія Дзядка. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і асудзілі на тры гады “хіміі”.

Асуджаны журналіст Івашын сустрэўся з бацькамі ў турме

Маці і айчым палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына наведалі яго ў турме ўпершыню за паўтара года. Маці асуджанага Людміла Івашына расказала , як прайшла сустрэча. Ім далі пагаварыць амаль 2 гадзіны.

У Мінску пачынаецца суд над былым актывістам Моладзі БНФ Арсеніем Дзядком

15 верасня суд Савецкага раёна Мінска пачынае разгляд крымінальнай справы былога актывіста Моладзі БНФ, палітзняволенага Арсенія Дзядка.

Журналіста “Новага Часу” Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі

14 верасня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Адвакатка Рыгора Кастусёва абскардзіла вырак старшыні БНФ у вярхоўны суд

- Была пададзена апеляцыйная скарга на прысуд суда Менскай вобласці, вынесены па справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, – паведаміла адвакатка старшыні БНФ Рыгора Кастусёва спадарыня Аленская.

Рыгору Кастусёву і Аляксандру Фядуце прысудзілі па 10 гадоў калоніі, Зянковічу – 11 гадоў

5 верасня суд Мінскай вобласці вынес вырак па справе аб “змове з мэтай захопу ўлады”.

 

Верасень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.