Навіны ад 11.05.2023
У Мінскім гарадскім судзе 11 траўня быў агучаны прысуд палітзняволенаму, чальцу БНФ, заснавальніку крамы Сымбаль.бай, культурніцкаму мэнэджэру Паўлу Белавусу — 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў — 18 500 рублёў. Яго абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў, у тым ліку за “здраду дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу). У абвінавачванні гаворыцца, што Павел “распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму”, вёў “антыдзяржаўную дзейнасць”, “стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы”. Таксама Паўла абвінавацілі ў “кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем”. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя Паўла і іншыя падрабязнасці справы невядомыя.
 
|