Партыя БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў
Рыгор Кастусёў: “Тэхнічны збой з кепскай расейскай нафтай – не выпадковы”

Рыгор КастусёўІ гэты небяспечны для эканомікі Беларусі крок паказвае, чаго каштуюць усе саюзныя дамовы паміж Расеяй і Беларуссю, заключаныя ў рамках саюзнай дзяржавы і Еўразійскага саюзу. Рэальнасць дэманструе, што ўсе гэтыя дамоўленасці і дакументы – гэта нішто, гэта пустыя дакументы, лічыць Рыгор Кастусёў:

– Вось як дзейнічае наш у двукоссях самы надзейны саюзнік на постсавецкай прасторы. Вы заявілі пра рамонт нафтаправодаў – вось вам наце брудную нафту. Атрымалі праблемаў болей, чым іх было. Зараз у сувязі з тым, што Беларусь не можа пастаўляць нафтапрадукты перапрацоўкі ў краіны Еўропы, гэта нафта ўжо дайшла да Еўропы.

І зараз самае цікавае, як будуць рэагаваць улады Беларусі, Украіны, Польшчы, краінаў Балтыі на гэтую сітуацыю, атрымаўшы брудную нафту, ці, з-за спынення паставак, не атрымаўшы ўвогуле нічога, нягледзячы на дамовы з Расейскай Федэрацыяй. Адно ўжо зараз відавочна – Расейская Федэрацыя як была, так і застаецца вельмі ненадзейным партнёрам, – кажа Рыгор Кастусёў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Рыгор Кастусёў: "Тэхнічны збой з кепскай расейскай нафтай - не выпадковы"
Віншуем Зянона Пазьняка з юбілеем!

zianon_pazniakвіншуем Вас з 75-гадовым юбілеем! Ваш уклад у будаваньне незалежнай дзяржавы і сьвядомасьці Нацыі пераацаніць немагчыма.

Многім з нас пашчасьціла быць асабіста з Вамі знаёмымі і ўдзельнічаць у той палітычнай і грамадзкай дзейнасьці, якую Вы вялі, будучы на Бацькаўшчыне.

Мы ўпэўнены, што з Божай помаччу, наш край будзе вольны і незалежны. З нагоды Вашага юбілею жадаем Вам Боскай апекі, многіх і плённых год жыцьця!

Жыве Беларусь!

 

Віншуем Зянона Пазьняка з юбілеем!
Чарнобыльскі шлях дазволены – але можа не адбыцца праз брак грошаў

чарнобыльскі шлях лонгЗбор удзельнікаў заплянавалі на 18:00 перад будынкам прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасьці, 66).  Пачатак шэсьця ў 18:30. Дэманстранты пройдуць па вуліцы Сурганава да помніку ахвярам Чарнобыля і чарнобыльска капліцы ў парку Дружбы народаў.

У аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019 увайшлі  Партыя БНФ;    аргкамітэт  Руху салідарнасьці «Разам»;     Партыя «Зялёныя»;     праваабаронча асьветніцкае аб’яднаньне Рух «За Свабоду»;     Абʼяднаная грамадзянская партыя;     Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада); аргкамітэт БХД; Экалягічнае аб’яднаньне «Экадом».

Аднак, як паведаміў адзін з заяўнікаў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч, у апазіцыі бракуе грошай, каб аплаціць выстаўлены ўладамі рахунак за працу міліцыі, якая будзе сачыць за бяспекай падчас акцыі: «Мы падлічылі, што гэта каля 3-4 тысяч даляраў. Такіх грошай у нас цяпер няма. Калі на акцыю прыйдзе 250 чалавек, то гэта будзе па 15 даляраў на чалавека», — кажа Зьміцер Каспяровіч.

З нагоды гэтай сытацыі 22 красавіка аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019 прыняў заяву:

Заява Аргкамітэту Чарнобыльскага шляху ад 22 красавіка 2019

Паведамляем, што Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху атрымаў рашэнне Мінгарвыканкама аб правядзенні масавага мерапрыемства 26 красавіка са зборам удзельнікаў у 18.00 на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў Прэзідыум Нацыянальнай Акадэміі Навук і шэсцем па традыцыйным маршруце да Чарнобыльскай капліцы.

Адзначаем, што ў сваёй заяўцы на правядзенне гэтай вулічнай акцыі арганізатары прапаноўвалі забяспечваць ахову правапарадку сваімі сіламі. Гэта традыцыйнае на працягу апошніх 30 гадоў мерапрыемства мае высокую грамадскую значнасць для Беларусі, якая больш за ўсіх пацярпела ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Гэта даніна памяці ахвярам і штогадовая жалобная акцыя.

Мінгарвыканкам, насуперак прапанове заяўнікаў, у панядзелак запатрабаваў аплаты дзеянняў міліцыі і паведаміў пра тое, што вызваленне ад яе не прадугледжана.

Аргкамітэт ЧШ лічыць непрымальным спагнанне грошаў за працу міліцыі, якая фінансуецца з дзяржбюджэту, паколькі па факту гэта падвойная аплата дзеянняў, у якіх не толькі няма неабходнасці, але часта ў Беларусі – пагроза для ўдзельнікаў мерапрыемстваў.

Мы лічым, што не грамадзяне павінны плаціць дзяржаве за памяць пра Чарнобыль, а дзяржава павінна грамадзянам, якія працягваюць пакутваць ад наступстваў гэтай радыяцыйнай катастрофы.

Не пазней за 24 красавіка заяўнікі маюць намер сустрэцца з прадстаўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама, каб у чарговы раз заявіць аб недапушчальнасці збірання аплаты. Мы кваліфікуем патрабаванне ўладаў як палітычны і эканамічны ціск на грамадзян, асабліва ў святле нядаўняй практыкі выстаўлення вялікіх, непад’ёмных для ўдзельнікаў сум. Гэтая практыка і нарматыўныя акты, якія яе падтрымліваюць, парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян. Мы лічым, што ўлады не павінны аб’яўляць мерапрыемства несанкцыянаваным на падставе нашай адмовы плаціць за міліцыю.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 6 красавіка 1986 году.

Ад чарнобыльскай катастрофы так ці іначай пацярпеў ці ня кожны беларус — каля 60% радыяактыўных ападкаў аселі на тэрыторыі Беларусі, забруджана ў прыкметнай ступені каля 70% тэрыторыі краіны, на моцна забруджаных тэрыторыях жыве каля 12% насельніцтва.

«Чарнобыльскі шлях» – традыцыйная вулічная акцыя ў фармаце шэсця, якую штогод 26 красавіка праводзіць апазыцыя. Першая акцыя адбылася ў 1988 годзе з ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту, і з таго часу шэсце адбываецца штогод. Выключэннем быў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на правядзене мітынгу. Самым масавым быў Чарнобыльскі шлях 1996 году (да 50 тысяч чалавек), які несанкцыянавана прайшоў па праспэкце Скарыны (цяпер Незалежнасьці). У сутыкненьнях зь міліцыяй пацярпела каля 100 чалавек.  Ад 2008 году да тэмы памяці Чарнобыльскай аварыі дадалася тэма небяспекі будаўніцва ў Беларусі атамнай электрастанцыі па праекце расейскай кампаніі “Росатом”.

 

Чарнобыльскі шлях дазволены - але можа не адбыцца праз брак грошаў
Да помніка Леніну ўсклалі вянок з чарапамі і подпісам “Нямецкаму шпіёну Леніну”

IMG_20190421_074458Да вянка была прымацаваная шыльда з надпісам “Нямецкаму шпіёну Леніну”. Жыхары горада такім чынам выказваюць сваё стаўленне да асобы Леніна і да той камуністычнай ідэалогіі, якая шмат гадоў панавала на гэтай зямлі.

Гаворыць адзін з тых, хто ўскладаў вянок, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак:

– Звяртаюся ў першую чаргу да актыўных людзей выказваць сваё стаўленне да бальшавізму, да гэтых помнікаў. Проста каб нагадаць уладам, што мы не падзяляем гэтых поглядаў, і гэтыя помнікі лішнія тут, яны не патрэбныя. Сёння дзень нараджэння гэтага чалавека. Таму кожная нагода выказваць сваё стаўленне – гэта і ёсць дэкамунізацыя. Мы павінны зрабіць аналіз усіх памылак, і каб больш на нашай зямлі такога не адбылося.

Нагадаем, што ў 2017 годзе ў Бярозаўцы да 100-годдзя бальшавістскага перавароту быў ускладзены вянок з калючага дроту з напісам “Гары ў пекле кат”. Тады была адкрытая адміністрацыйная справа. Але праз некалькі дзён закрытая з-за адсутнасці складу правапарушэння.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Да помніка Леніну ўсклалі вянок з чарапамі і подпісам “Нямецкаму шпіёну Леніну"

    Красавіцкі сойм БНФ

    6 красавіка, пачатак аб 11-й

    Менск, вул. Чарнышэўскага, 3
    
    

    БНФ скарыстае агітацыйныя магчымасьці падчас “выбараў”

    Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, партыя плянуе скарыстаць тыя агітацыйныя манчмасьці, якія адчыняюцца ...

    Збор грашовых ахвяраваньняў у падтрымку Сядзібы БНФ

    Сядзіба БНФ, адна са старэйшых незалежных пляцовак грамадзкага жыцьця ў Менску, абвяшчае збор грошаў для ...

    Вадзім Саранчукоў: “Даўгі за арэнду гарадзенскага офіса БНФ пагашаныя”

    Сітуацыю ў размове з каэспандэнтам Радыё Рацыя каментуе намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік Гарадзенскай партыйнай  ...
    СТУЖКА НАВІНАЎ

    Ахвяраваньні для БНФ цяпер можна ўносіць праз сыстэму “Разлік” (ЕРИП)

    Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” падлучылася да сыстэмы “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП), што спрашчае дзеяньні ахвярадаўцаў пры пералічэньні грошаў на падтрымку статутнай дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.

    Кампанія “Права выбару” прасоўвае зьмены ў Выбарчае заканадаўства

    16 красавіка ў Менску кампанія назірання “Права выбару” правяла круглы стол “Выбарчае заканадаўства Беларусі і практыка прымянення: якія змены патрэбныя, і ці забяспечаць яны свабоду выбару”.

    Вынікі красавіцкага Сойму Партыі БНФ

    6 красавіка ў цэнтральнай сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) адбыўся чарговы Сойм Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Кіруючым органам Фронту былі разгледжаныя пытаньні аб палітычнай сытуацыі, аб чарговых пагрозах уладаў Народнаму мэмарыялу у Курапатах, аб адзначэньні 101-й гадавіны БНР, аб сытуацыі з партыйнымі офісамі ў Менску і ў рэгіёнах, а таксама былі прынятыя дзьве палітычныя заявы.

    Дакладчык ААН атрымаў інфармацыю пра забарону акцыяў да Дня Волі

    Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” накіравала спецыяльнаму дакладчыку ААН па правах чалавека ў Беларусі спадарыні Анаіс Марын інфармацыю пра ўмовы правядзення ў Беларусі мірных сходаў з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

    На Лідчыне ўсталявалі крыж у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

    Гарадзенскія актывісты БНФ ды іншых патрыятычных аб’яднаньняў паставілі крыж паўстанцам Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне 14 красавіка.

    Трох віцяблян аштрафавалі на 102 рублі кожнага за бел-чырвона-белы сцяг на Дзень Волі

    У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска 11 красавіка разглядаліся справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачыненні Міколы Качурца і братоў Уладзімера і Яраслава Кійко.

    Красавік 2019
    Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
    « Сак    
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930  
    © 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.