Партыя БНФ » Аргструктуры БНФ на Гарадзеншчыне і Берасьцейшыне рыхтуюцца да парлямэнцкіх выбараў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аргструктуры БНФ на Гарадзеншчыне і Берасьцейшыне рыхтуюцца да парлямэнцкіх выбараў

Дададзена 09.04.2016 1:40:58 | 958 праглядаў

Беларускае Радыё Рацыя паведамляе пра падрыхтоўку да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня абласных арганізацыяў Партыі БНФ у Гарадзенскай і Берасьцейскай вобласьці.

сойм бнфПрадстаўнікі Партыі БНФ на Гарадзеншчыне збіраюцца вылучыць больш за 10 кандыдатаў. Сярод іх – людзі рознага ўзросту і розных прафесій. Агулам па Беларусі Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне вылучыць 54 партыйца для ўдзелу ў парламенцкай кампаніі ў якасці кандыдатаў. З чым Партыя БНФ ідзе на гэтыя выбары? Кажа старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі партыі Вадзім Саранчукоў:

— Мы зыходзім з таго, што ў гэтую кампанію будзе шмат арганізацыяў, якія будуць імкнуцца прадстаўляць пазітыўны вобраз Беларусі, але ёсць шмат тэмаў, якія ніхто акрамя нас не ўздыме. Такія як напрыклад: вяртанне прыватнай уласнасці на зямлю, альбо геастратэгічныя ці геапалітычныя моманты, такія як вайна Расеі з Украінай і Балта-Чарнаморскі саюз.Таму, дзеля данясення гэтай інфармацыі прынятае рашэнне пра вылучэнне нашых кандыдатаў.

Патэнцыйныя кандыдаты ад БНФ на Берасцейшчыне шукаюць валанцёраў для правядзення кампаніі перад парламенцкімі выбарамі. Валанцёры могуць удзельнічаць у агітацыйнай кампаніі, быць назіральнікамі на выбарах, а таксама распаўсюджваць партыйную інфармацыю, – кажа лідар берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі:

– Фактычна валанцёры – гэта агітатары, гэта людзі, якія павінны ведаць праграму Партыі БНФ, натуральна, падзяляць гэтую праграму. Умець камунікаваць з людзьмі – умець размаўляць, умець пераконваць. Але не трэба баяцца таго, што вы не валодаеце такімі кампетэнцыямі. У нас праходзяць навучальныя курсы для валанцёраў, для сябраў выбарчых штабоў, і мы можам навучыць, як рабіць тое, што патрэбна пад час выбарчай кампаніі, каб наш кандыдат здабыў падтрымку выбаршчыкаў. 

Нашыя кандыдаты разам са сваімі камандамі, у тым ліку новымі валанцёрамі, будуць сустракацца з выбаршчыкамі, агучваць праблемы, якія турбуюць грамадства і паказваць прыклады, як іх можна вырашаць,” – дадае Зміцер Шыманскі.

Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 17-га верасня. Пра ўдзел у выбарах ужо заявілі партыі БНФ, АГП і БХД, Рух «За Свабоду», а таксама грамадзянская кампанія «Гавары праўду».

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.