Асноўныя кірункі дзейнасьці Партыі БНФ на пэрыяд 2018-2020 гг.Пры вызначэньні кірункаў нашай дзейнасьці ды ў сваім плянаваньні мы грунтуемся перадусім на рашэньнях, якія былі прынятыя Зьездам Партыі БНФ у 2017 годзе. Яны адлюстроўваюць нашую прыхільнасьць палітычнаму курсу:
Найбліжэйшыя гады мы разглядаем як цэласны палітычны цыкль, кульмінацыяй якога будуць прэзыдэнцкія і парляманцкія выбары ў 2020, альбо ў 2019 годзе. Мы зыходзім з таго, што найбліжэйшыя парляманцкія і прэзыдэнцкія выбары ня будуць свабоднымі ды сумленнымі. Мы бачым надзвычай важнай і рэалістычнай мэтай гэтага працэсу дасягнуць ўзроўню падтрымкі ў грамадзтве для Партыі БНФ і яе лідэраў (старшыні, кандыдата ў прэзыдэнты, мясцовых лідэраў) дастаткова высокай, каб забясьпечыць крытычна важны для краіны палітычны ўплыў, у тым ліку магчымасьці:
Сёньня Партыя БНФ ёсьць адзінай палітычнай сілай, якая пасьлядоўна выступае ў абарону нацыянальных інтарэсаў беларускага народу, пры гэтым прынцыпова ня хіліцца пад уплывамі ані з боку дзяржавы, ані з боку міжнародных лябісцкіх структураў, і мае значны чалавечы патэнцыял. Мы ўсьведамляем, што пагроза крамлёўскага рэваншызму істотна вырасла. Масква актыўна імкнецца выгадаваць варожыя беларускай дзяржаўнасьці арганізацыі і групоўкі ў нашай краіне, займаецца вярбоўкай і прапагандай. Гэта вельмі сур’ёзны выклік. Таму ў найбліжэйшыя часы, праца на павелічэньне нашага ўплыву ў грамадзтве будзе, фактычна, фундамэнтальнай часткай стратэгіі абароны і ўмацаваньня незалежнасьці. Працай, якая можа перадвызначыць лёсы краіны і нашых нашчадкаў. Ніхто ня можа зрабіць гэтага замест нас. Мэты на 2018-2020 гг.:
Кірункі працы з грамадзтвам: I. Абарона ды ўмацаваньне незалежнасьці,
II. Умацаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці,
III. Пашырэньне нацыянальных, незалежніцкіх і кансэрватыўных перакананьняў у грамадзтве,
IV. Фармаваньне ініцыятыўнай групы партыйнага кандыдата на прэзыдэнта Аляксея Янукевіча, якая мусіць уключаць у сябе кола шырэйшае за палітычных актывістаў, ды актыўная падрыхтоўка да збору 120 тысячаў подпісаў,
V. Фармаваньне партыйнага сьпісу кандыдатаў на выбарах у Палату Прадстаўнікоў на 101 акругу. VI. Спрыяньне нацыянальнаму абуджэньню беларускае моладзі, актывізацыя ды заахвочваньне моладзі да грамадзка-палітычнай дзейнасьці пад лідэрствам Моладзі БНФ. VII. Распрацоўка на базе партыйнай праграмы ды папулярызацыя ў грамадзтве канцэпцыяў разьвіцьця найбольш важных сфэраў жыцьця краіны і грамадзтва (рост ВУП і заробкаў, адукацыя, мэдыцына, падтрымка сем’яў, нацыянальная бясьпека, ІСТ сэктар, ЖКГ ды інш.); падрыхтоўка і прасоўваньне асобных законапраектаў, альбо прапановаў зьменаў у заканадаўстве. VIII. Абарона інтарэсаў малога ды сярэдняга бізнэсу. IX. Распрацоўка ды пашырэньне ў грамадзтве канцэпцыяў рэгіянальнага (Міжмор’е) ды эўраатлянтычнага супрацоўніцтва як міжнародных падставовых умоваў бясьпекі ды дабрабыту нашага народу. X. Пашырэньне кантактаў ды супрацоўніцтва з асобнымі агульнанацыянальнымі ды лякальнымі групамі ў грамадзтве (СМІ, экспэрты, цэрквы, НДА, заўзятары спорту, актывісты аховы жывёлаў ды інш.) XI. Лякальныя сацыяльна-эканамічныя кампаніі.
Кірункі ўнутрыпартыйнай працы: I. Партыйнае навучаньне:
II. Умацаваньне дзеючых ды стварэньне новых рэгіянальных структураў:
III. Прыцягненьне новых сябраў у партыю. IV. Удасканаленьне вонкавай інфармацыйнай працы:
V. Удасканаленьне ўнутранай інфармацыйнай працы ды партыйнай камунікацыі:
VI. Удасканаленьне сыстэмы фандрэйзынгу. VII. Разьвіцьцё Моладзі БНФ, больш шчыльная інтэграцыя нацыянальных ды рэгіянальных лідэраў Моладзі БНФ у дзейнасьць структураў партыі.
Кірункі міжнароднай дзейнасьці: I. Умацаваньне супрацоўніцтва ды павелічэньне ролі партыі БНФ у Альянсе кансэрватараў ды рэфармістаў (ACRE), ды Міжнародным Дэмакратычным Зьвязе (IDU). II. Пашырэньне двухбаковага супрацоўніцтва з партнэрскімі ды сястрынскімі партыямі (польская PiS, брытанская Conservative Party, чэская ODS, латвійская TB/LNNK, Рэспубліканская партыя ЗША). III. Удасканаленьне працы з міжнароднымі арганізацыямі, міністэрствамі замежных справаў ды парлямэнтамі краінаў Эўропы, ЗША, Канады ды інш;Удасканаленьне інфармацыйнай працы партыі ў міжнародным полі (уключна з працай з журналістамі замежных СМІ). IV. Пашырэньне і ўмацаваньне працы з беларускай дыяспарай у замежжы. |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|