Партыя БНФ » Сябры БНФ наведалі раёны, забруджаныя радыяцыяй
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябры БНФ наведалі раёны, забруджаныя радыяцыяй

Дададзена 24.04.2016 11:57:40 | 1,215 праглядаў

23 красавіка кіраўнікі і сябры Партыі БНФ наведалі забруджаныя радыяцыяй тэрыторыі Чэрыкаўскага і Касцюковічскага раёна Магілёўскай вобласьці, дзе прыбралі помнікі, усклалі кветкі ды ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы хвілінай маўчання.

У мерапрыемствах узялі ўдзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Рыгор Кастусёў, лідар Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч, кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ Віталь Макаранка, магілёўскія фронтаўцы, а таксама кіраўнік Магілёўскага аддзяленьня АГП Уладзімер Шанцаў.

Чарнобыльская катастрофа – вялікая трагедыя для беларускага народу, улада замаўчвае праўду пра аварыю і яе наступствы, але пра гэта варта памятаць. Гадавіна трагедыі ёсьць нагодай згадаць аб чалавечых пакутах і належным чынам ушанаваць ахвяраў Чарнобыля.

Моладзь БНФ выступае за тое, каб дапамагчы пацярпелым супольнасьцям і сем’ям зноў набыць пачуццё самастойнасьці і вярнуцца да нармальных і здаровых умоваў жыцьця.

З нагоды трыццацігоддзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС мерапрыемствы памяці ахвяраў найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ладзяцца фронтаўцамі ў розных рэгіёнах краіны. 26 красавіка кіраўніцтва Партыі БНФ і фронтаўцы сталіцы плянуюць ускласьці кветкі да могілкаў асобаў, што спрычыніліся да выкрыцьця праўды пра Чарнобыль і пераадоленьня наступстваў аварыі (Генадзь Грушавы, праф. Іван Нікітчанка ды інш.). У гэты ж дзень у Менску адбудзецца традыцыйны Чарнобыльскі шлях.

Фотарэпартаж з фэйсбуку Магілёўскай арганізацыі БНФ.

1

30

3

73

17

20

23

25

27

33

40

42

43

47

50

44

45

16

19

13062335_607282749421079_7186268243972419727_n

вепрын

51

9

10

11

12

13

14

21

15

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.