Партыя БНФ » БНФ патрабуе прызнаць “Начных ваўкоў” экстрэмістамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ патрабуе прызнаць “Начных ваўкоў” экстрэмістамі

Дададзена 03.05.2016 9:45:07 | 14,447 праглядаў

3 траўня старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў у Генеральную пракуратуру заяву з патрабаваньнем прызнаць расейскі байкерскі клюб “Начныя ваўкі” экстрэмісцкай арганізацыяй.

genПадставай для заявы сталіся нядаўнія скандальныя выказваньні лідэра маскоўскіх “Начных ваўкоў” Аляксандра Залдастанава. 30 красавіка, знаходзячыся ў Беларусі, гэты грамадзянін Расеі заявіў: “Беларусь – гэта Расея“.

Старшыня Партыі БНФ просіць Генеральнага  пракурора ў выкананьне закона “Аб процідзеяньні экстрэмізму” зьвярнуцца ў Вярхоўны суд з заявай аб прызнаньні “Начных ваўкоў” экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніць іх дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі

Аляксей Янукевіч наступным чынам патлумачыў свой зварот у пракуратуру:

“Нахабная заява Залдастанава відавочна скіраваная на непрызнаньне Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы і мае на мэце падрыў тэрытарыяльнай цэласнасьці нашай дзяржавы. Заканадаўства пра барацьбу з экстрэмізмам, якое акурат нядаўна было значна ўдасканалена, мае на мэце барацьбу менавіта з падобнымі пагрозамі і заклікамі. У нашых дзяржаўных структураў цяпер ёсьць выдатная магчымасьць прадэманстраваць, што новыя заканадаўчыя нормы пра супрацьдзеяньне экстрэмізму насамрэч будуць выкарыстоўвацца ў адпаведнасьці з задэкляраванымі мэтамі абароны нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Мы зьвяртаем увагу пракуратуры не толькі на сам зьмест заявы, але і на тое, што яна была зробленая кіраўніком арганізацыі, якая актыўна і дзейсна падтрымлівала сепаратызм ва Ўкраіне, а цяпер стварыла некалькі аддзяленьняў у Беларусі (ёсьць як зарэгістраваныя арганізацыі, так і незарэгістравныя філіялы)” – сказаў Аляксей Янукевіч.

Лідэр БНФ падкрэсліў, што заявы Залдастанава могуць быць сьведчаньнем стварэньня ідэалагічнага падмурку для падрыхтоўкі гібрыднай вайны супраць Беларусі.

Згона з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб процідзеяньні экстрэмізму” экстрэмізмам прызнаюцца публічныя заклікі да дзейнасьці і дзеяньняў па гвалтоўным зьмяненьні канстытуцыйнага ладу і (альбо) тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Беларусь. Паўнамоцтвы звароту з заявай у Вярхоўны суд аб прызнаньні беларускай ці замежнай арганізацыі экстрэмісцкай нададзеныя Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.

4 Responses to БНФ патрабуе прызнаць “Начных ваўкоў” экстрэмістамі

  1. Pingback: Білоруська опозиція вимагає визнати «Нічних вовків» Путіна екстремістами | Соцпортал

  2. Pingback: В Белоруссии потребовали запретить «Ночных волков» | republisher

  3. Pingback: В Белоруссии хотят запретить "Ночных волков" из-за опасений подготовки гибридной войны | Самые свежие новости сегодня

  4. Pingback: Оппозиция Беларуси предложила запретить «Ночных волков» | Фрисми FreeSMI.by

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.