Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі

Дададзена 11.05.2016 12:30:53 | 1,188 праглядаў

Рэдактар беларускай службы Міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm Дзяніс івашын даў камэнтар тэлеканалу Белсат што да зьяўленьня значнае колькасьці прарасейскіх баявікоў на тэрыторыі Беларусі. Сайт InformNapalm падае відэа, тэкст сюжэту й размовы.

Колькі б ні крычэў з высокіх трыбунаў Лукашэнка пра тое, што не дазволіць зьявіцца ў Беларусі тым, хто ваяваў ва Украіне – незалежна ад таго, на чыім баку, ягоныя енкі, на жаль, і тут разыходзяцца з справамі. Пад прэс спэцслужбаў усьцяж трапляюць толькі тыя з беларускіх добраахвотнікаў, хто ваяваў на баку Украіны. Пры гэтым ціск зазнаюць ня толькі непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеяньняў, але і іхныя сваякі ды сябры, а таксама ўвогуле людзі з праўкраінскай пазыцыяй.

А вось прарасейскія тэрарысты ў Беларусі сябе адчуваюць вальготна, пра што неаднойчы выхваляліся нават перад журналістамі. Валянтэры парталу InformNapalm.org выявілі асноўныя шляхі перакідваньня баякоў ДНР і ЛНР у нашую краіну. Колькі іх зараз у Беларусі сказаць сёньня немагчыма. У тым ліку праз фактычную адсутнасьць мяжы з Расеяй, а таксама заплюшчваньне вачэй і нават спрыяньне сілавых структураў рознага кшталту прарасейскім арганізацыям, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

2016-05-06_121837-642x336І ўжо зараз з намі на тэлефоннай сувязі з Горадні знаходзіцца рэдактар беларускай вэрсіі праэкту  InformNapalm.org, грамадзкі актывіст – Дзяніс Івашын.

 

 

  • Дзяніс, добры вечар!
  • Добры вечар!
  • Дзяніс, наколькі цяперашняя сытуацыя ў Беларусі нагадвае сытуацыю ў Крыме і Данбасе перад непасрэднай акупацыяй, перад уварваньнем расейскім? Ці можна неяк параўноўваць?
  • Так. Цалкам можна параўноўваць гэтую сытуацыю. І яна склалася, у прынцыпе, не зараз, а напрацягу апошніх двух дзесяцігодзьдзяў. І гэта выражаецца ў тым, што Беларусь насычаная так званай агентурай уплыву Расейскай Фэдэрацыі, якая засяроджваецца менавіта у вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве краіны. Лукашэнка праводіць палітыку так званага сяброўства з Расеяй, выбівая праз гэта свае эканамічныя рэсурсы, але практычна краіна зьяўляецца, можна пра гэта сьмела казаць, лайт-вэрсіяй ДНР.
  • У такой сытуацыі ці можам мы гаварыць, калі гаворка вядзецца не пра цяперашні час, а гаворка вядзецца пра апошнія дзесяцігодзьдзі, ці можам мы гаварыць, што ў Беларусі вось гэтая пятая калёна – прарасейская калёна, ня толькі фармуецца, а ўжо даўно сфармаваная і сапраўды гатовая да дзеяньняў. Тых дзеяньняў, якія мы бачылі ва Украіне?
  • Тут трэба зазначыць і акцэнтаваць увагу, што на працягу двух апошніх гадоў з Украіны ў Беларусь трапляюць прарасейскія найміты, баявікі, якія маюць досьвед баявых дзеяньняў. Раней такога не было. Проста маглі трапляць нейкія функцыянэры, нейкія грамадзкія актывісты прарасейскія, але, менавіта, каб тыя, хто мае вельмі значны досьвед баявых дзеяньняў – такога не было. Упершыню мы сутыкаемся з такой пагрозай.
  • А пра што гэта можа сьведчыць? Гэта экспарт баявікоў у Беларусь, тэрарызму ў Беларусь? Гэта ідзе рыхтаваньне да падобнай сытуацыі, якую мы назіралі на Усходзе і Поўдні Украіны? Ці пра што гэтая гаворка вядзецца?
  • Перад усім, ролю тут грае эканамічны фактар гэтых акупаваных тэрыторыяў, якія кантралюць расейска-тэрарыстычныя сілы. Гэтыя рэгіёны цалкам ізаляваныя, там зьнішчаная эканоміка, вывезеная большасьць значных заводаў, усё парэзанае на жалеза, на мэтал, “аджатыя” усе гандлёвыя сеткі. Людзі бягуць, забіраюць грошы, інвэстыцыі. І людзі там проста вырачаныя. І зараз нават тыя ж самыя баявікі, якія віталі свой “новы дзіўны рускі мір”, яны ўсе масава пачынаюць бегчы або ў Расею, або ў Беларусь.
  • Ці можна гэтым патлумачыць тое, што баявікі едуць ня толькі рыхтавацца да нейкай імавернай вайны ў Беларусі, а папросту – жыць? Ці можна гэтым патлумачыць адсутнасьць такіх сутычак між такімі прабеларускімі актывістамі і прыезджымі альбо мясцовымі прарасейскімі актывістамі? Што захоўваецца такі статус кво – ці можам мы гаварыць пра гэта?
  • Праблематыка ў тым, што, на жаль, у іхныя галовы не залезеш, а іхныя думкі не прачытаеш. І ні для кога я думаю не сакрэт, што большасьць гэтых баявікоў на ўліку ў спэцслужбаў Расеі. У пэўны час, калі гэта будзе патрэбна для Расеі дзеля мажлівай рэалізацыі крымскага сцэнару ў Беларусі, гэтыя баявікі будуць паднятыя з гэтага ўліку і задзейнічаныя ў інтарэсах Расеі.
  • Дзяніс, апакаліптычны, канешне, сцэнар вымалёўваецца. Але калі разглядаць яго, якія тэрыторыі ў Беларусі могуць прэтэндаваць на званьне такого беларускага Данбасу альбо беларускага Крыма? Ці можам мы пра нейкую канкрэтную тэрыторыю гаварыць, альбо гаворка йдзе ў прынціпе пра ўсю тэрыторыю краіны?
  • Так, цалкам можна казаць пра ўсходнія рэгіёны Беларусі. Зараз пайшоў новы трэнд, які датычыцца новай вайсковай дактрыны Расеі – яна будуе так званую лінію нападу – уздоўж Украіны і таксама, што характэрна, уздоўж Беларусі разгортваюцца новыя вайсковыя часткі. З глыбі Расеі перакідваюцца брыгады, дывізыі і ўтвараюцца гэтыя злучэньні. Самы апошні прыклад – гэта вайсковая частка ў горадзе Клінцы, Бранская вобласьць, 45 кіляметраў ад мяжы з Беларусьсю і 90 кіляметраў ад Гомелю. Можна сказаць – 90 кіляметраў ад мяжы з “Гомельскай Народнай Рэспублікай”.
  • Дзяніс, вось тая інфармацыя, якую InformNapalm зьбірае і апублікоўвае, яна куды йдзе: ці выключна для грамадзкасьці, у мэдыя? Альбо вы таксама супрацоўнічаеце зь нейкімі сілавымі структурамі, на якія выпадае спадзявацца ў сытуацыі з канфліктам?
  • Так, на гэта, дарэчы, выпадае спадзявацца, таму што, трэба зазначыць, нашая валянтэрская супольнасьць працуе цалкам дзякуючы людзям добрай волі. Гэта цалкам бясплатная дзейнасьць. Людзі займаюцца гэтым у свой вольны час, адданыя сэрцам і душой гэтай справе, супрацьстаяньню расейскай агрэсіі. Мы вельмі спадзяемся, што нашай інфармацыяй карыстаюцца спэцслужбы, перадусім, зразумела, Украіны, таму што яна зараз у авангардзе гэтага змаганьня. І вядома ж, вельмі шмат грамадзкіх ініцыятываў, тых жа валянтэрскіх структураў – яны карыстаюцца ўсе нашай інфармацыяй.
  • Зразумела. Дзякуй вялікі, Дзяніс за камэнтар, таксама за дзейнасьць, якая, спадзяюся, таксама аддаліць вось гэтую пагрозу ад Беларусі і, магчыма, увогуле адкіне гэтую пагрозу ад нашай краіны. Дзякуй вялікі за размову.

Паводле сайта InformNapalm

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.