Партыя БНФ » Прадстаўнікі праўладных арганізацыяў уклчаныя ў выбаркамы незаконна
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Прадстаўнікі праўладных арганізацыяў уклчаныя ў выбаркамы незаконна

Дададзена 04.07.2016 9:02:57 | 1,105 праглядаў

Партыя БНФ заяўляе, што прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын і Беларускага аб’яднаньня вэтэранаў ключаныя ў склад акруговых выбарчых камісіяў незаконна: яны не падавалі дакументаў пра вылучэньне ў склад камісіяў.

Гэтая выснова зробленая партыяй на падставе вывучэньня дакументаў пра фармаваньне выбарчых камісіяў, якое адбылося ў часе судовага абскарджваньня рашэньняў мясцовых уладаў пра стварэньне камісіяў. Гэткія працэсы былі ініцыяваныя Партыяй БНФ ў Менскім, Гарадзенскім, Віцебскім абласных судах і судзе горада Менску.

Сытуацыю камэнтуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

Суды традыцыйна не адмяняюць рашэньні пра фармаваньне выбарчых камісіяў нават тады, калі незаконнасьць фармаваньня камісіяў відавочная і ў складзе камісій відавочна знаходзяцца людзі, якія не маююць права там быць. У гэтым праяўляецца залежнасьць судоў у Беларусі ад выканаўчай улады.

Але судовае абскарджваньне дае магчымасьць азнаёміцца з дакументамі пра фармаваньне камісіяў – гэтую магчымасьць мелі прадстаўнікі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, Кастусь Смолікаў, Юрый Чавусаў. І мы можам адказна заявіць: сябры праўладных грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку кіраванага міністрам Шчоткінай Беларускага саюза жанчын і беларускага аб’яднаньня вэтэранаў былі ўключаныя ў склад акруговых камісіяў безпадстаўна і незаконна.

Беларускі Саюз Жанчын і Беларускае аб’яднаньне вэтээранаў не вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых камсіяў належным чынам. Замест пратаколаў пра вылучэньне сваіх прадстаўнікоў у камісіі яны накіравалі ў органы, што фармуюць камісіі, копіі пратаколаў, што парушае патрабаваньні выбарчага кодэкса. Апроч таго, гэтыя дакументы не ўтрымліваюць тых абавязковых зьвестак, якія патрабуе частка 7 артыкула 35 Выбарчага кодэкса: не пазначаны месцы знаходжаньня гэтых арганізацыяў, у шматлікіх выпадках не пазначаная партыйнасьць накіраваных у камісіі асобаў. Дарэчы, што па словах кіраўнічкі ЦВК Ярмошынай, менавіта адсутнасьць неабходных рэквізітаў сталася падставай для неўключэньня ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў Руху “За Свабоду” – дык прадстаўнікоў праўладных арганізацый ўвогуле уключалі сьпісам без аніякіх дакументаў пра вылучэньне і без аніякіх прававых падставаў“.

Палітычны аспект фармаваньня камісій відавочны: у іх склад патрапілі прадстаўнікі праўладных арганізацыў, якія гатовыя выканаць любы загад улады. Вылучэньне ад гэтых арганізацыяў належным чынам не было аформленае. Вылучэнцаў ад Партыі БНФ, якія прадставілі належным чынам аформленыя дакументы, не ўключылі ў камісіі таму, што яны маглі б перашкодзіць фальсіфікацыям выбараў.

Рашэньне Мінскага абласнога суда па скарзе Партыі БНФ

Рашэньне Мінскага гарадзкога суда па скарзе Партыі БНФ

Рашэньне Гарадзенскага абласнога суда па скарзе Партыі БНФ

Сёньня, 4 ліпеня, а 15 гадзіне ў зале судовы пасяджэньняў №2 Мінскага гарадскога суда (г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча 1/1, 4 паверх) будзе разгледжаная скарга грамадзянаў на фармаваньне аднной з акруговых камісій ў Менску.

БСЖ

Вэтэраны 1

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.