Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў паўторна аштрафаваны на 420 рублёў за арганізацыю сёлетняга Дня волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў паўторна аштрафаваны на 420 рублёў за арганізацыю сёлетняга Дня волі

Дададзена 21.07.2016 8:02:13 | 1,002 праглядаў

21 ліпеня суд Савецкага раёна Мінска аштрафаваў намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва на 20 базавых велічынь (420 рублёў), паўторна прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 25 сакавіка з нагоды Дня Волі.

Белапан: Дзень волі-2016Адзначым, Мінгарсуд 17 чэрвеня адмяніў рашэнне суда Савецкага раёна, які 5 мая аштрафаваў па аналагічным абвінавачанні Кастусёва на 30 базавых велічынь, прызнаўшы слушнымі доказы аб парушэннях пры разглядзе адміністрацыйнай справы.

«Парушэнні былі відавочнымі. Так, супрацоўнікі міліцыі накіравалі на мой адрас пазоў з патрабаваннем з’явіцца ва УУС Савецкага раёна не Кастусёву, а Касцярову. Сам пратакол таксама быў складзены з парушэннямі: немагчыма прачытаць, кім ён складзены, зноў напісана прозвішча Касцяроў. Акрамя таго, я атрымаў пазоў у той дзень, калі адбыўся суд, прычым ён пачаўся ў 10 гадзін, хоць на позве значыўся час 11.30», — распавёў палітык.

Кастусёў адзначыў, што быў адным з арганізатараў акцыі. «На мне вісеў бэджык з надпісам «арганізатар». Падчас акцыі ў мой адрас не паступіла ніводнай заўвагі», — сказаў ён.

Паўторны разгляд адміністрацыйнай справы вёў іншы суддзя — Марына Фёдарава, якая падтрымала паказанні супрацоўнікаў міліцыі. «Я запатрабаваў азнаямлення з матэрыяламі справы. Аказалася, што ў ёй іншыя паперы. Выклікі ўжо напісаныя не на імя Касцярова, як раней, а на маё прозвішча. Пры гэтым у мяне захаваліся копіі першапачатковых дакументаў. Я звяртаў на гэта ўвагу суда, але ён гэтыя абставіны не ўзяў да ўліку», — паведаміў Рыгор Кастусёў інфармацыйнай агенцыі Белапан.

Судзьдзя Марына Фёдарава пастанавіла, што палітык удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Сваёй віны Кастусёў не прызнаў і зьбіраецца вырак абскарджваць у гарадзкім судзе Менску.

«Як і на іншых удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі, судзьдзі штампуюць абвінаваўчыя выракі пад капірку. Такім чынам ідзе папаўненьне казны. Суд зарабляе сабе і міліцыянтам. Абвінавачаньні на мой адрас рассыпаліся, бо яны былі непраўдзівымі, але суд пастанавіў 20 базавых мне ўляпіць», — пракамэнтаваў вырак Рыгор Кастусёў.

У выраку Фёдаравай пазначана, што 25 сакавіка на праспэкце Незалежнасьці было выяўлена, што Кастусёў удзельнічаў у мітынгу, на які не было дазволу Менскага гарвыканкаму. На мітынгу ён выкрыкваў лёзунгі.

Супраць Кастусёва сьведчылі супрацоўнікі міліцыі Васіль Моўчын і Аляксандар Ёрш. Суду міліцыянты сваю бязьдзейнасьць у прадухіленьні правапарушэньня Кастусёвым патлумачылі нежаданьнем «ствараць напружанасьць» падчас масавага мерапрыемства – .

Паводле Радыё Свабода, супрацоўнікі міліцыі ня здолелі прыгадаць, якія менавіта гучалі лёзунгі на мітынгу.

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.