Партыя БНФ » БНФ будзе дамагацца наданьня адной з вуліц Слоніма імя доктара Івана Шэгі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ будзе дамагацца наданьня адной з вуліц Слоніма імя доктара Івана Шэгі

Дададзена 10.10.2016 10:08:49 | 1,072 праглядаў

Пра гэта на пасяджэньні сойма Партыі БНФ 8 кастрычніка ў Менску паведаміў слонімскі актывіст партыі Павал Севасьцян.

Слонімскія актывісты Партыі БНФ маюць намер распачаць кампанію па зборы подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з тым, каб дамагчыся наданьня адной з вуліц Слоніма імя вядомага доктара Івана Шэгі, які памёр напачатку кастрычніка, паведамляе БелаПан.

«Мы разумеем, што ўладам цяжка будзе прыняць такое рашэньне, але тым не менш», — сказаў ён.

Сойм даручыў управе Партыі БНФ падрыхтаваць адпаведны тэкст звароту да Слонімскага райвыканкама, а таксама аказваць усебаковую дапамогу слонімскай арганізацыі партыі на ўсім шляху рэалізацыі гэтай кампаніі.

Сябра сойма Партыі БНФ доктар Іван Шэга быў спэцыялістам вышэйшай катэгорыі, які адпрацаваў траўматолагам у Слонімскай раённай бальніцы 30 гадоў. Улетку 2013 года Шэга быў звольнены, як меркавалі яго аднапартыйцы, па палітычных матывах, хаця кіраўніцтва бальніцы гэта адмаўляла. Пасьля звальненьня заснаваў недзяржаўную установу «Шэгамэдкансульт».

Іван Шэга памёр 4 кастрычніка ў Слоніме ад цяжкага анкалягічнага захворваньня. Яму было 63 гады.

%d0%bf%d0%b0%d0%bc%d1%91%d1%80-%d0%b4%d0%be%d0%ba%d1%82%d0%b0%d1%80-%d1%96%d0%b2%d0%b0%d0%bd-%d1%88%d1%8d%d0%b3%d0%b0

Паводле Радыё Свабода

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.