Партыя БНФ » У Слуцку адбылася акцыя да гадавіны Слуцкага збройнага чыну
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слуцку адбылася акцыя да гадавіны Слуцкага збройнага чыну

Дададзена 27.11.2016 4:02:46 | 864 праглядаў

26 лістапада актывісты Партыі БНФ, Маладога фронту, грамадзкага аб’яднаньня «За свабоду» і Руху салідарнасьці «Разам» правялі на Случчыне мерапрыемствы з нагоды 96 гадавіны Слуцкага збройнага чыну. У самім Слуцку адбылася ўрачыстая дэманстрацыя і мітынг з нагоды слаўнай даты беларускай гісторыі. Сябры БНФ і іншых патрыятычных аб’яднаньняў наведалі Семежава ды іншыя мясьціны паўстаньня, дзе аддалі даніну пашаны змагарам за свабоду і незалежнасьць Бацькаўшчыны.

У лістападзе-сьнежні 1920 года вайсковыя часткі, сфармаваныя з жыхароў Слуцкага, Капыльскага раёнаў і прылеглых раёнаў аказалі ўпарты супраціў Чырвонай Арміі, якая прасоўвала ўладу бальшавіцкай Расеі на Беларусь. Напярэдадні случчакі прысягнулі на вернасьць Беларускай народнай рэспубліцы і мужна за яе змагаліся, але ўтрымаць уладу БНР на гэтых землях больш як на месяц ім не ўдалося. І ўсё ж, лічаць удзельнікі сьвяточных мерапрыемстваў, змаганьне на Случчыне засьведчыла прагу беларусаў да волі і незалежнасьці, а таму застанецца прыкладам для будучых пакаленьняў беларусаў.

Тэма змаганьня за незалежную Беларусь стала галоўнай і на мітынгу, які адбыўся ў Слуцку, Выступоўцы на акцыі казалі пра чарговую небясьпеку Беларусі з боку Крамля, крытыкавалі беларускі палітычны рэжым за згортваньне дэмакратыі і ўзурпацыю ўлады, заклікалі беларусаў быць гатовымі да адстойваньня незалежнасьці краіны, у тым ліку і са зброяй у руках – паведамляе Радыё Свабода.

Ужо стала добрай традыцыяй, што менавіта тут, у Слуцку, пасля падарожжа па баявых мясцінах новыя сябры «Маладога фронту» прыносяць ганаровую прысягу на вернасьць Радзіме. Усе прысутныя былі ўзрушаны кранальнымі словамі, якімі хлопцы і дзяўчаты, апранутыя ў вайсковую форму, сімвалічна прысягнулі на вернасьць бел-чырвона-беламу сцягу і роднай Беларусі. Падчас акцыі праходзіў збор подпісаў за ўсталяваньне ў Слуцку помніку ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну. Дагэтуль мясцовыя ўлады нічога не зрабілі для ўшанаваньня сваіх загінулых землякоў.

Урачыстыя акцыі на Дзень герояў — гэтак актывісты называюць 26 лістапада, калі пачаўся Слуцкі збройны чын — адбыліся таксама на месцах баёў у мястэчках Грозаў, Семежаў і вёсцы Чырвоная Слабада. Там былі ўскладзеныя кветкі да памятных крыжоў. Памяць ваяроў за незалежнасьць Беларусі ўшанавалі хвілінай маўчаньня, былі праведзеныя маленьні. Пабываўшы ў гэтых памятных мясьцінах, актывісты вырашылі да наступных угодкаў адрамантаваць мэмарыяльныя крыжы.

«Праз год будзе 25-годзьдзе, як у гэтых вёсках зьявіліся крыжы ў памяць пра слуцкіх паўстанцаў. І што мы ўбачылі? У Грозаве з крыжа зьнікла Пагоня, у Семежаве да помніка гэтак і не пракладзена дарока, у Чырвонай Слабадзе ўвогуле крыж зьнішчылі некалькі гадоў таму і гэтак не аднавілі. Таму мы вырашылі за год аднавіць крыжы, а ў Вызьне (Чырвоная Слабада) паставіць новы. Памяць пра случчакоў, якія змагаліся за незалежную Беларусь, мы мусім ушаноўваць і захоўваць», — сказаў удзельнік мерапрыемстваў на Случчыне сябра Партыі БНФ Вячаслаў Сіўчык з Руху салідарнасьці «Разам».

Гісторыя Слуцкага паўстаньня замоўчвалася ў савецкія часы, не нашмат больш пра яго ведаюць у Слуцку і цяпер. Удзельнікі акцыі асобна згадвалі імя гісторыка Анатоля Грыцкевіча, намаганьнямі якога пра Слуцкі збройны чын стала шырока вядома ў канцы 1990-ых гадоў.

Ад кінатэатра «Беларусь» калона рушыла да месца правядзеньня мітынгу  ў гарадскім парку, дзе месьціцца помнік Тарасу Шаўчэнку.

Да ўдзельнікаў мітынгу звярнуліся прамоўцы: кіраўнік Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Вячаслаў Сіўчык, вядоўцам мітынгу быў намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў. Усе прамоўцы казалі пра тое, што падзеі 27 лістапада 1920 году, калі было ўзнята гераічнае паўстанне за незалежнасьць нашай краіны, не страцілі сваёй актуальнасці і праз 96 гадоў.

Выступленне барда Зміцера Захарэвіча, які выканаў уласныя песні на тэму змагання, малітва за Беларусь эмацыйна дапоўнілі палымяныя прамовы выступоўцаў.

У інтэрв’ю газэце “Новы часЗміцер Дашкевіч выказаўся наконт наступу ідэалогіі «рускага свету» на Беларусь.

Мусім крычаць пра сур’ёзную небяспеку для нашай Айчыны. Случакі, якія пайшлі паміраць за сваю Радзіму — заклалі падмурак і для нашага змаганьня. Гэта — арыентыр, на які павінен раўняцца кожны змагар. Магчыма, наша цяперашняе замаганьне прынясе таксама плён для Беларусі — калі не цяпер, то ў будучыні.

Напрыканцы мітынгу жадаючыя маглі зрабіць здымкі на памяць пад украінскім сцягам каля помніка знакамітаму ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку каля ўваходу ў парк.

%d1%81%d0%b2%d0%b0%d0%b1%d0%be%d0%b4%d0%b0-1 %d1%81%d0%b2%d0%b0%d0%b1%d0%be%d0%b4%d0%b0-2 %d1%81%d0%b2%d0%b0%d0%b1%d0%be%d0%b4%d0%b0-3 %d1%81%d0%b2%d0%b0%d0%b1%d0%be%d0%b4%d0%b0-4 %d1%81%d0%b2%d0%b0%d0%b1%d0%be%d0%b4%d0%b0-5 %d1%81%d0%b2%d0%b0%d0%b1%d0%be%d0%b4%d0%b0-6 %d1%81%d0%b2%d0%b0%d0%b1%d0%be%d0%b4%d0%b0-7

15259727_1320951784591204_4309520943976580605_o tut-by-3 tut-by-4 tut-by-5 tut-by-6 tut-by-1 tut-by-2 tut-by-7 tut-by-8 tut-by-9 tut-by-10 wp_20161126_002 wp_20161126_005

belsat-1 belsat-2 belsat-3 belsat-4 belsat-5 belsat-6 belsat-7 belsat-8 belsat-9 belsat-10 belsat-11 belsat-12 belsat-13 belsat-14 belsat-15 dhzsgjlvdkm img_1971

Відэа з акцыі ўшанаваньня герояў Слуцкага паўстаньня 26 лістапада (з 21:00 – шэсьце, з 26:30 – мітынг)

 

«Слуцкі збройны чын», дакументальны фільм / 2008 год

 У матэрыяле выкарыстаныя рэпартажы Радыё Свабода, парталу TUT.BY, газэты “Новы Час“, тэлеканалу “Белсат“, газэты “Інфа-кур’ер“, сайту “Беларускія навіны“.

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.