Партыя БНФ » Фронтаўцаў судзяць за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Фронтаўцаў судзяць за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага

Дададзена 30.12.2016 12:16:49 | 1,686 праглядаў

Сябра Партыі БНФ Эдвард Дзьмухоўскі пакараны штрафам на 630 рублёў (30 базавых велічынь). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў Сьвіслачы 30 кастрычніка.

Паводле Дзьмухоўскага, суд адбываўся паводле знаёмага сцэнару: супраць яго сьведчылі тыя самыя два міліцыянты, якія казалі тое ж, што і на ранейшых 13 працэсах. Маўляў, ён быў на могілках, каля помнікаў Каліноўскага і Траўгута, а таксама ў Якушоўцы трымаў бела-чырвона-белы сьцяг.

Довады Дзьмухоўскага, што ён разам зь іншымі ўшаноўваў памяць нацыянальных герояў на Дзяды і не парушаў грамадзкага парадку, судзьдзёй да ўвагі прынятыя не былі – паведамляе Радыё Свабода.

20161229_155427-833x400Рашэньне гэтага суду было відавочным, нічога новага не адбылося. А тое, што Дзяды, ушанаваньне продкаў, — гэта годнае мерапрыемства, якое дадае гонару любой дзяржаве, і што калі продкі ўшаноўваюцца, то ў такой дзяржавы ёсьць будучыня, — такое ў нас ня ўлічваецца. І судзяць, вядома, за бела-чырвона-белы сьцяг. А тое, што пад гэтым сьцягам Беларусь стала незалежнай і пад ім цяперашні прэзыдэнт даваў прысягу — гэта таксама нікога не абыходзіць.

Паводле маніторынгу гарадзенскіх праваабаронцаў, за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы да сёньняшняга дня былі асуджаны ўжо 13 актывістаў з розных гарадоў Беларусі. Сьвіслацкі актывіст Юры Глебік аштрафаваны на 40 базавых велічынь, на 10 базавых — гарадзенец Мікола Лемяноўскі, а таксама слонімскія сябры Партыі БНФ Віктар Марчык і Павал Севасьцян.

fed1219f-429b-4693-965f-e626f35682fa_w987_r1_sВасіль Клімовіч з Мастоў аштрафаваны на 9 базавых велічынь. Гарадзенцы Уладзімер Хільмановіч — на 40 базавых, Віктар Сазонаў — на 35, Сяргей Верамеенка — на 15. Кобрынскі суд прысудзіў Алесю Меху пакараньне на 50 базавых. Ваўкавыскі раённы суд аштрафаваў Віталя Гуляка на 25 базавых велічынь.

Сябра Партыі БНФ Валеры Мінец зь Ліды пакараны штрафам на 5 базавых, фронтавец Вітольд Ашурак зь Бярозаўкі Лідзкага раёну — на 30 базавых, Вадзім Лявон з Наваградка папярэджаны. Ніхто з актывістаў сваёй віны не прызнаў.

У судзе Ленінскага раёна Берасця разглядалася справа  актывіста Партыі БНФ Яўгена Скрабутана. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, якое прайшло 30-га кастрычніка ў Свіслачы. Сведкамі на судзе выступілі двое міліцыянтаў – Гуштын і Садоўскі.

Суддзя Андрэй Канючка агучыў прысуд – пяць базавых велічынь штрафурасказвае Яўген Скрабутан карэспандэнту Радыё Рацыя: — Там было шмат нестыковак. Напрыклад у сваіх рапартах яны пісалі, што мяне пазналі, пазней жа аказалася, што ім проста ўказалі на тое, што гэта я і яны проста пагадзіліся ды падпісалі тыя паперы. Сведчанні міліцыянтаў проста такія, што я там быў. А што я там рабіў? Святкаваў дзяды ці ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве даказаць было цяжка. Тым больш, што з судзе не было таксама як сведкі ўчастковага, які падпісаў пратакол, дзе напісаў, што я адмовіўся з ім знаёміцца і да яго прыходзіць, хто мяне ніхто туды не запрашаў. Карацей, гэта не суд а цырк, і мы будзем гэтае рашэнне абскарджваць.  

Памятнае мерапрыемства традыцыйна праходзіць напярэдадні Дзядоў у Свіслачы і Якушоўцы, і вядомае як „Свіслацкі фэст”. Арганізуецца ўжо больш за 20 гадоў. За ўдзел у сёлетнім фэсце на актывістаў ужо наклалі штрафаў на суму, якая перавышае 314 базавых велічынь.

cf5bc9cc-5cdb-426b-ace2-886997745a8c_w610_r1_s

На 30 сьнежня ў Сьвіслачы прызначаны суды над трыма менчукамі: Аляксеем Янукевічам, Зьмітром Захарэвічам і Алесем Макаевым. Разгляд адміністратыўнай справы старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча адбудзецца ў 16.30.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.