Партыя БНФ » У Сьвіслачы за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага аштрафавалі ўжо 15 актывістаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Сьвіслачы за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага аштрафавалі ўжо 15 актывістаў

Дададзена 05.01.2017 9:28:29 | 341 праглядаў

Зьмітра Захарэвіча зь Менску аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1050 рублёў). Паводле Захарэвіча, позву ў Сьвіслацкі раённы суд яму ў Менск прывезьлі міліцыянты. Разгляд справы быў прызначаны на 30 сьнежня, але Захарэвіч у суд не паехаў.

— Ды які сэнс быў туды ехаць, калі рашэньне было вядомае заранёў? Да мяне асудзілі ўжо больш за дзесяць чалавек. Вінаватым я сябе не лічу, паколькі ніякіх законаў не парушаў, а падчас ушанаваньня памяці нацыянальных герояў чытаў свае вершы.

Зьміцер Захарэвіч у Сьвіслачы летась 30 кастрычнікаЗахарэвіч кажа, што хоць і ня лічыць сябе вінаватым, але ня будзе абскарджваць рашэньне суду.

— Гэта лішняя трата часу і сродкаў. І так відавочна, што рэжым не зьмяніў свайго стаўленьня да тых, хто ля помнікаў нацыянальным героям чытае вершы. Іх судзяць ня толькі ў Сьвіслачы, але і ў іншых гарадах.

Паводле праваабаронцаў, за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы былі асуджаныя чатырнаццаць актывістаў з розных гарадоў Беларусі. Пятнаццатым стаў Зьміцер Захарэвіч зь Менску.

На 30 сьнежня ў Сьвіслачы былі прызначаныя працэсы, акрамя як над Зьмітром Захарэвічам, яшчэ над сустаршынём руху салідарнасьці «Разам» Алесем Макаевым і старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам. Але ні Макаева, ні Янукевіча таксама на судах у Сьвіслачы не было, і рашэньняў суду яны пакуль не атрымалі.

Паводле Радыё Свабода

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.