Партыя БНФ » Вечарына памяці Вацлава Гавела адбылася ў Мінску (фотарэпартаж)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вечарына памяці Вацлава Гавела адбылася ў Мінску (фотарэпартаж)

Дададзена 15.01.2017 12:30:05 | 1,699 праглядаў

Вечарына памяці знакамітага чэшскага прэзідэнта праводзіцца ўжо пяты год запар. Сёлета яна была арганізавана 14 студзеня ў мінскім бізнес-клубе «Імагуру» Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Праваабаронча-асветніцкім грамадскім аб’яднаннем Рух «За Свабоду» і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам пры падтрымцы амбасады Чэшскай Рэспублікі.

Адкрыў і вёў вечарыну  старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.  Пра ролю Вацлава Гавела ў пабудове дэмакратычнай Чэхіі распавёў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Мілан Экерт.  Імпрэзу наведалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч, сябры Сойму.

Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі ў сваім выступе адзначыў: «Мы мусім аб’яднацца і стварыць нейкую новую беларускую Хартыю, непалітычную арганізацыю, якая б выступала за тое, каб законы выконваліся, а правы шанаваліся».

Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Мілан Экерт)

На імпрэзе прысутнічалі вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, аналітыкі, журналісты, праваабаронцы. Сярод іх — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, старшыня Парты БНФ Аляксей Янукевіч, палітык Мікола Статкевіч, былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў, палітолаг Валеры Карбалевіч, мастакі Мікола Купава і Алесь Марачкін, кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, кіраўнік БКДП Аляксандр Ярашук, палітык Віктар Карнеенка, аналітык Андрэй Фёдараў і іншыя. Чэшскую амбасаду прадстаўлялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт і яго намеснік Павал Бучак.

Адкрыў і вёў вечарыну  старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Пра ролю Вацлава Гавела ў пабудове дэмакратычнай Чэхіі распавёў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Мілан Экерт.

Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі ў сваім выступе адзначыў: «Мы мусім аб’яднацца і стварыць нейкую новую беларускую Хартыю, непалітычную арганізацыю, якая б выступала за тое, каб законы выконваліся, а правы шанаваліся».

Імпрэзу наведалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч, сябры Сойму.

Аляксандр Мілінкевіч узгадваў пра Вацлава Гавела як чалавека, казаў пра ягоную шчырую зацікаўленасць лёсам Беларусі, пра тое, што ён жыў па-праўдзе і паказаў прыклад сумленнай палітыкі. Менавіта таму яму ўдалося шмат што зрабіць.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду», літаратар Кірыл Стаселька правёў сярод прысутных займальны конкурс на веданне біяграфіі Вацлава Гавела.

Урывак з кнігі Вацлава Гавела «Сіла бяссільных» прачытала артыстка Алаіза Ярашэвіч.

 

Паліна Паланейчык (вядомая як Паліна Рэспубліка) выканала некалькі сваіх песень.

Паводле газэты “Новы Час

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.