Партыя БНФ » Абвешчаны збор подпісаў супраць штрафаў за грамадскую актыўнасць
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Абвешчаны збор подпісаў супраць штрафаў за грамадскую актыўнасць

Дададзена 26.01.2017 12:13:00 | 861 праглядаў

Ініцыятыва «Крок да закону» распачала збор подпісаў з патрабаваннем спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях. У сядзібе Партыі БНФ 23 студзеня з 17 да 20 гадзін праходзіў актыўны збор подпісаў пад адпаведнай заявай. Адным з першых пад патрабаваньнем падпісаўся старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які за апошні год быў некалькі разоў пакараны штрафамі за арганізацыю і ўдзел у масавых акцыях.

У дакуменце, які плануецца разаслаць у Адміністрацыю прэзідэнта, Палату прадстаўнікоў, Вярхоўны і Канстытуцыйны суды, у пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў, прадстаўніцтва ААН і Еўрапейскага Саюза, а таксама ў палітычныя партыі і арганізацыі, гаворыцца:

У апошнія гады беларускія ўлады імітуюць змягчэннне карнай палітыкі, прымяняючы пераважна штрафныя санкцыі ў адносінах да ўдзельнікаў акцый пратэста. Пры гэты велічыні штрафаў нярэдка перавышаюць памеры сярэднестатычнага заробку па краіне (300-350 даляраў). У выніку яны складаюць астранамічныя сумы, якія невыносным цяжарам кладуцца на актывістаў і  іх сем’і. Сумы штрафаў актывістаў грамадзянскай супольнасці  дасягнулі летась 150 тысячаў даляраў. За год выдадзена каля 600 пастановаў пра накладанне адміністратыўных штрафаў. У выпадку нясплаты штрафаў накладаецца арышт на маёмасць, у тым ліку на жылыя памяшканні”.

 

Складальнікі заявы патрабуюць спыніць практыку прымянення штрафных санкцый за рэалізацыю грамадзянамі сваіх палітычных правоў і свабодаў, а таксама прызнаць недапушчальным накладанне арышту на маёмасць пры наяўнасці несплачаных штрафаў.

 

Сваю згоду падпісаць дакумент, паводле арганізатараў, на вечар 23 студзеня далі Наталля Радзіна, Павел Севярынец, Віктар Карнеенка, Людміла Мірзаянава, Аляксандр Мех, Мікалай Аўтуховіч, Аляксей Янукевіч, Мечыслаў Грыб, Вадзім Казначэеў ды іншыя вядомыя людзі.

 

“Наша ініцыятыва “Крок да закону” базуецца не толькі на тэарэтычнай працы. Практычная частка нашай працы — тактычныя крокі па палягчэнні ўмоваў зняволеных, кампанія па адмене 411 і 328 артыкулаў КК. Народ запалоханы і баіцца звяртацца да ўладаў. Мы пратэстуем супраць неадэкватна вялікіх штрафаў за несанкцыяваныя акцыі, якія падаўляюць любую грамадскую актыўнасць. Сёння мы збіраем подпісы пад зваротамі ў нашыя дзяржаўныя органы і міжнародныя структуры з заклікам адмяніць заганную практыку накладання велічэзных штрафаў за грамадскую актыўнасць і арышт маёмасці за неаплачаныя штрафы, як зараз шырока практыкуецца. Калі мы зможам гэтага дамагчыся, атмасфера ў грамадстве палепшыцца, у іншых сферах людзі змогуць бараніць свае правы больш рашуча і вынікова”, — патлумачыла журналісту НЧ сэнс калектыўнай заявы Вольга Маёрава.

 

ДАВЕДКА:

Ініцыятыва “Крок да закону”, у якую ўваходзяць такія людзі як Міхаіл Пастухоў, Мечыслаў Грыб, Мікалай Казлоў, Аляксандр Дабравольскі, Алег Волчак, Юры Валчок, Ганна Шапуцька, Вольга Маёрава, Вольга Мікалайчык, распрацоўвае праект рэформы судовай і праваахоўнай сістэмаў, які прадугледжвае ўзмацненне грамадзянскага кантролю за іх дзейнасцю і паляпшэнне сітуацыі з правамі зняволеных і пакараных іншым чынам.

Ініцыятыва таксама займаецца абагульненнем досведу тых краін, якія падобныя рэформы правялі ці праводзяць (у першую чаргу гэта Украіна, Грузія і краіны Балтыі), а таксама адаптацыяй да нашых умоваў крымінальных заканадаўстваў развітых дэмакратычных краін.

Паводле газэты “Новы час

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.