Гісторыя з «беларускімі глобусамі» атрымала працягДададзена 27.01.2017 12:15:43 | 1,157 праглядаў Беларусь не вырабляе глобусы сама, а каб замовіць партыю за мяжой фінансавання няма. Спонсар, які ўсё ж будзе гатовы падтрымаць праект, павінны будзе атрымаць згоду ад Дзяржкамітэту па маёмасці, такі адказ атрымаў з «Белкартаграфіі» кіраўнік Берасьцейскай арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі. Нашае прадпрыемства не займаецца вытворчасцю глобусаў, або іх пастаўкамі, перад усім паведамілі ў прадпрыемстве «Белкартаграфія». «Вытворчасць глобусаў — даволі складаны завадскі працэс, у Беларусі адсутнічае база па вырабе глобусаў», — прызнаўся дырэктар «Белкартаграфіі» Н.А. Верзун, подпіс якога стаіць пад адказам Шыманскаму. Па дадзеных Верзуна, «да нядаўняга часу глобусы, якія траплялі ў гандлёвую сетку з-за мяжы, забяспечвалі патрабаванні ў гэтым прадукце, аб чым нельга казаць у сучасны момант». Зараз набыццё глобусаў у вучэбныя ўстановы не фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, «набываюцца яны за ўласныя сродкі, або са сродкаў мясцовага бюджэту. «Фінансаванне работ па вырабе і пастаўках у Рэспубліку Беларусь глобусаў, якія будуць адпавядаць патрэбам беларускага рынку, павінна вырашацца на дзяржаўным узроўні, непасрэдна пры ўдзеле Міністэрства адукацыі і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці», — сцвярджаюць у «Белкартаграфіі». Прадпрыемства гатовае «разглядзець зварот на пастаўку глобусаў і іх выраб за мяжой за сродкі і па заказе спонсараў, з дазволу Дзяржкамітэту па маёмасці». Да таго, «Белкартаграфія» адсправаздачылася, што выдае карты і на беларускай мове, і абяцала павялічваць іх асартымент. «Гэты адказ мяне не задаволіў, і я планую абскардзіць адказ у вышэйшых інстанцыях. У тым ліку з тым, каб даведацца пра кошт партыі глобусаў на беларускай мове», — сказаў старшыня Берасьцейскай арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі. Паводдле газэты “Наша ніва“ |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|