Партыя БНФ » Лёзунгі Дня Незалежнасьці-2017 будуць абмеркаваныя 31 студзеня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лёзунгі Дня Незалежнасьці-2017 будуць абмеркаваныя 31 студзеня

Дададзена 28.01.2017 5:17:36 | 923 праглядаў

На аўторак 31 студзеня прызначаная першая сустрэча аргкамітэту сёлетняга адзначэньня Дня Незалежнасьці. Пасяджэньне адбудзецца а 15-й гадзіне у цэнтральнай сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага 3). Арганізатары сёлетняй урачыстай дэманстрацыі з нагоды 99-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР запрашаюць да абмеркаваньня акцыі ўсе зацікаўленыя арганізацыі, ініцыятывы ды асобы.

Старшыня Партыі БНФ пракамэнтаваў партыйнай прэс-службе скліканьне аргкамітэту:

янукевіч-12Ужо некалькі палітычных суб’ектаў абвесьцілі пра намер удзельнічаць у адзначэньні гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай народнай рэспублікі – гэта як тыя арганізацыі, прадстаўнікі якіх падпісалі заяўку на правядзеньне дэманстрацыі, так і іншыя аб’яднаньні. Я лічу што гэта вельмі добра – менавіта 25 сакавіка застаецца найбольш значнай датай у календары дэмакратычнай супольнасьці, менавіта яна здольная аб’яднаць беларусаў. Я ўпэўнены, што палітычны кантэкст 25 сакавіка як дня абвяшчэньня беларускай незалежнасьці не выключае агучваньня на акцыі сацыяльна-эканамічных патрабаваньняў, у тым ліку зьвязаных з непісьменнай і шкоднай для беларусаў эканамічнай палітыкай уладаў.

Менавіта таму важны ўдзел тых некалькіх груп, якія ўжо заявілі пра намер ладзіць асобныя акцыі і зборы подпісаў з нагоды абуральнага збору з непрацуючых грамадзянаў (вядомы як “падатак на дармаедаў”).

Я перакананы, што менавіта ідэалы 25 сакавіка — незалежнасьць Бацькаўшчыны, свабода ды годнасьць кожнага беларуса — мусяць сёньня аб’яднаць усіх адказных грамадзянаў нашай краіны“.

Як адзначыў старышыня Партыі БНФ, падчас пасяджэньня аргкамітэу плянуецца абмеркаваць магчымыя фарматы правядзеньня акцыі. Таксама будуць абмеркаваныя асноўныя лёзунгі акцыі, пытаньні яе інфармацыйнага асьвятленьня і тэхнічнага забесьпячэньня, магчымыя ўрачыстыя і мэмарыяльныя мерапрыемствы ў іншых гарадах.

Згодна з пададзенай заяўкай, акцыя 25 сакавіка ў Менску пачнецца зборам удзельнікаў на пляцоўцы перад галоўным уваходам ў будынак Акадэміі Навук (праспект Незалежнасьці, 66). А 14.30 калона дэманстрантаў пойдзе праспектам Незалежнасьці да парку Янкі Купалы. Акрамя таго, плануецца правесьці сьвяточны канцэрт на 25 Сакавіка, пра месца яго правядзеньня і склад выступоўцаў цяпер ідуць перамовы.

Ад Партыі БНФ заяўнікам акцыі выступіў кіраўнік Мінскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч. Заяўнікамі таксама выступілі прадстаўнікі Руху За Свабоду, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.