Партыя БНФ » Алесь Міхалевіч камэнтуе арышты беларускіх бізнэсоўцаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Алесь Міхалевіч камэнтуе арышты беларускіх бізнэсоўцаў

Дададзена 31.01.2017 10:19:48 | 734 праглядаў

Экс-кандыдат у прэзідэнты, сябра Партыі БНФ Алесь Міхалевіч разважае пра тое, чаму зараз у Беларусі стала менш “палітычных”, а больш эканамічных зняволеных.

Арышт бізнесмена Аляксандра Кныровіча, 11 гадоў зняволення для экс-кіраўніка “Мотавела” Аляксандра Мураўёва… Гэтыя навіны актыўна абмяркоўваюцца ў бізнес-асяродку, а адзін сайт для бізнеса нават надрукаваў матэрыял пра тое, як весці сябе бізнесменам падчас затрымання і допытаў. Беларускі бізнес рыхтуецца да чарговых пасадак?

Міхалевіч (2)Алесь Міхалевіч: Я далучаюся да тых, хто лічыць, што такія крымінальныя справы і прысуды вельмі перашкаджаюць паляпшэнню інвестыцыйнага клімата ў Беларусі. А чаму так адбываецца? Мне падаецца, што краіна настолькі звыклася з тым, што пастаянна некага затрымліваць, ціснуць на людзей праз турмы, што гэта для ўлады стала ўжо нармальным асяродкам існавання. Схема вельмі простая – пасадзіць і вытрасці грошы. Улады, мне падаецца, нават і перавучвацца не жадаюць, каб працаваць у іншым фармаце. Каб працаваць па законах і правілах, якія не змяняюцца.

РР: Раней на слыху былі больш палітычныя працэсы, а зараз эканамічныя.

Алесь Міхалевіч: Проста арышты палітыкаў мелі большы рэзананс, таму і былі на слуху. Але раней таксама было дастаткова эканамічных пасадак. Іншая справа, што на першым месцы былі палітычныя працэсы, а таму многія эканамічныя справы заставаліся ў цені. Зараз, калі палітыкаў штрафуюць, а не саджаюць, і прывяло да таго, што ў цэнтры ўвагі трапляюць арышты і суды над бізнесменамі.

РР: Некаторыя сайты ўжо вучаць бізнесменаў, як трэба весці сябе падчас допытаў ці арыштаў. Як вы ацэньваеце такую “вучобу” для бізнеса?

Алесь Міхалевіч: Нармальна ацэньваю, бо ў нашай краіне нікому нельга, як кажуць, заракацца ад сумы і турмы. І нейкія першапачатковыя пазнанні, як трэба весці сябе падчас допытаў ці арыштаў, неабходны кожнаму чалавеку. Бо ўсё, што ты скажаш следчаму, затым можа быць выкарыстана супраць цябе. Беларускія рэаліі…

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.