Партыя БНФ » Актывіст Моладзі БНФ патрабуе праверыць rumol.org і яшчэ 4 сайты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст Моладзі БНФ патрабуе праверыць rumol.org і яшчэ 4 сайты

Дададзена 01.02.2017 8:10:19 | 957 праглядаў

Cябра Моладзі БНФ і актывіст ініцыятыўнай групы «Дзея» Мікіта Краснакуцкі даслаў зварот у пракуратуру з просьбай правесьці праверку пяці расейскіх шавіністычных рэсурсаў на прадмет адпаведнасьці нормам аб недыскрымінацыі і недапушчэньні распальваньня нацыянальнай варожасьці.

У сьпісе рэсурсаў, якія актывіст просіць правераць, — расейскія сайты stoletie.ru, zapadrus.su, politconservatism.ru, imperiyanews.ru і rumol.org.

КраснакуцкіУ звароце ў пракуратуру Краснакуцкі пазначыў, што ў некаторых артыкулах ён бачыць «адкрытае і беспрынцыповае прыніжэньне свайго нацыянальнага гонару і годнасьці».

У прыватнасьці, у артыкуле «Белорусский путь» (Юры Баранчык, 07.05.2014), зьмешчаным на сайце stoletie.ru, можна прачытаць:

«Таму сёньня рускія, якія жывуць у Беларусі і складаюць 60-80% грамадзян рэспублікі, сапраўды гэтак жа гатовыя да вяртаньня сабе статусу рускіх, як і жыхары Крыма і Паўднёвага Ўсходу».

«Распаўсюд гэтых тэкстаў у інтэрнэце распальвае нацыянальную варожасьць і вядзе да дэстабілізацыі і расколу беларускага грамадзтва», —лічыць Мікіта Краснакуцкі.

23 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняло рашэньне пра абмежаваньне доступу да інфармацыйнага рэсурсу sputnikipogrom.com.

Гэтае рашэньне суду было прынятае з улікам экспэртнага заключэньня Рэспубліканскай экспэртнай камісіі ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі.

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.