Партыя БНФ » Адбылося першае пасяджэньне аргкамітэту Дня волі-2017
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адбылося першае пасяджэньне аргкамітэту Дня волі-2017

Дададзена 01.02.2017 8:31:00 | 2,437 праглядаў

На першым пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні традыцыйнай акцыі «Дзень Волі», якое адбылося 31 студзеня ў цэнтральнай сядзібе БНФ, былі абмеркаваныя лозунгі ўрачыстай дэманстрацыі, якая адбудзецца ў сталіцы 25 сакавіка.

дзень волі 25777У аргкамітэт уваходзяць Партыя БНФ, рух «За Свабоду», рух салідарнасці «Разам», аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Аб’яднаная грамадзянская партыя. Ініцыятары акцыі спадзяюцца, што да аргкамітэта далучацца іншыя дэмакратычныя структуры.

Заяўку на правядзенне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі з нагоды Дня Волі 6 студзеня перадалі ў Мінгарвыканкам прадстаўнікі чатырох апазіцыйных структур: руху «За Свабоду» (Аляксандр Русевіч), аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (Дзяніс Садоўскі), Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Ягор Віняцкі) і Партыі БНФ (Дзмітрый Каспяровіч).

На пасяджэнні аргкамітэта было вырашана, што лозунгамі акцыі стануць: «Дзень Волі — 2017», «Разам — за Незалежнасць» і «Не народ для ўрада, а ўрад для народа». Паводле слоў старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, лозунгі павінны «падкрэсліць неабходнасць кансалідацыі ўсяго беларускага грамадства на аснове незалежнасці, каб абараніць дзяржаву ад магчымай агрэсіі», а таксама адлюстраваць «сацыяльна-эканамічны складнік акцыі».

«Тых, хто не згодны з сацыяльна-эканамічнай палітыкай, якую праводзіць улада, мы запрашаем далучыцца да акцыі», — сказаў Янукевіч.

Лідэр БНФ таксама адзначыў, што аргкамітэт сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР, куды ўваходзіць творчая інтэлігенцыя, прапанаваў правесьці Дзень Волі — 2017 «як рэпэтыцыю стагодзьдзя БНР»:

«Яны прапаноўваюць, каб Дзень Волі сёлета адзначаўся як рэпэтыцыя стагодзьдзя БНР, якое будзе ў 2018 годзе. Канкрэтны плян дзеяньняў мы абмяркуем на наступным пасяджэньні».

Наступнае пасяджэньне аргкамітэту адбудзецца 7 лютага. Аляксей Янукевіч адзначыў, што на яго запрашаюць ініцыятары правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сіл, а таксама ўсе іншыя дэмакратычныя арганізацыі, каб абмеркаваць сумесны сцэнар акцыі.

Арганізатары акцыі прапаноўваюць Мінгарвыканкаму дазволіць наступны маршрут правядзення акцыі (з 14.00 да 15.30): збор на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук, шэсце па праспекце Незалежнасці да парку Янкі Купалы. Мітынг не плануецца.

Дзень Волі штогод адзначаецца беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, ён прымеркаваны да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Паводле Беларускіх навінаў

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.