Партыя БНФ » Ільля Дабратвор і Аляксей Янукевіч – пра наступнага лідэра Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ільля Дабратвор і Аляксей Янукевіч – пра наступнага лідэра Партыі БНФ

Дададзена 02.02.2017 12:15:08 | 763 праглядаў

Беларускі партызан паразмаўляў з дзеючым і, магчыма, будучым старышнём Партыі БНФ пра будучы з’езд і лідэрства ў Беларускім народным фронце.

2Нягледзячы на ​​тое, што новае кіраўніцтва партыі БНФ будуць выбіраць толькі ўвосень, ужо ёсьць як мінімум два супернікі на крэсла, якое з 2009 года займае Аляксей Янукевіч. Адзін зь іх – індывідуальны прадпрымальнік, бацька пяцёх дзяцей, сябра партыі БНФ Ільля Дабратвор.

- Так, я сапраўды пляную пазмагацца за пасаду кіраўніка партыі, – падцьвердзіў «Беларускаму партызану» Ільля.

- Думаю, вы бачылі першую рэакцыю ў «Фэйсбуку» на вашу заяву: «Цырк!»

- Ну ў «Фэйсбуку» могуць зь любой нагоды сьцябацца. Справа ў тым, што прааналізаваўшы сытуацыю з нагоды маючых адбыцца выбараў кіраўніка партыі, пагаварыўшы з партыйцамі, я зразумеў, што многія ня вельмі задаволеныя тым, што зараз адбываецца. І я вырашыў вылучыць сваю кандыдатуру. Можа быць, гэтым крокам я падштурхну й іншых заявіць пра свае амбіцыі. Калі шчыра, я лічу, што ў нашай партыі дастаткова талковых людзей і таму выбары новага старшыні партыі БНФ павінны прайсьці як мінімум цікава. Я лічу, што мой вынік на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах дае мне поўнае права балятавацца.

- Нагадайце, у вас быў лепшы вынік у партыі ці ўвогуле сярод дэмакратычных кандыдатаў, якія хацелі стаць дэпутатамі?

- Паводле Цэнтрвыбаркама, ў мяне трэцяе месца. І ў нашых калег з апазыцыі да маіх адсоткаў няма ніякіх пытаньняў. Я сумленна сабраў свае галасы. Мне іх ніхто не дапісваў. І калі ўзяць двух дзеючых дэпутатаў, атрымліваецца, па колькасьці набраных галасоў я іду адразу за імі.

- А якія прэтэнзіі асабіста ў вас да цяперашняга кіраўніцтва партыі?

- Вялікіх пытаньняў у мяне няма. Я лічу, што трэба разьвіваць партыю, рухацца наперад. Партыя БНФ за ўсю сваю гісторыю паказала, што лідэры мяняюцца, а прынцыповая пазыцыя застаецца. І хто б ні ўзначаліў партыю, мы таксама будзем адстойваць незалежнасьць, выконваць статут партыі. Адзінае, можа, трэба аказваць больш сур’ёзную падтрымку сваім кандыдатам на выбарах. Можа, не варта гнацца за колькасьцю кандыдатаў, а перш за ўсё рабіць упор на якасьць. Мне падалося, што да мінулых выбараў некаторыя нашы партыйцы былі не зусім гатовыя. Некаторыя наогул не гарэлі жаданьнем весьці кампанію, хоць і вылучыліся ў дэпутаты. Я лічу, што гэта няправільна. Трэба рабіць упор на сур’ёзных кандыдатаў, якія будуць сур’ёзна да гэтага працэсу ставіцца. Адразу неабходна адсякаць тых, хто не падыходзіць па нейкіх параметрах: напрыклад, па даходах і многім іншым.

- Каго вы ўжо сёньня можаце назваць сваім асноўным супернікам на партыйных выбарах?

- Я так разумею, што Рыгор Кастусёў зьбіраецца вылучацца. У нас у партыі ёсць некалькі чалавек, якія самавылучаюцца на Зьезьдзе. Гэта такая традыцыя. Я лічу, што гэта не зусім правільна і больш робіцца для галачкі. Таму што калі ты вырашыў стаць старшынём партыі, трэба загадзя працаваць на вынік. Я не лічу, што рана заявіў аб тым, што маю намер балятавацца. Мне здаецца, цяпер самы час аб’явіць аб намерах.

- Кіраўнік партыі – гэта вялікая адказнасьць. Вы гатовыя да яе?

- Безумоўна. Але я пляную ісьці на выбары камандай. У мяне ёсьць некаторыя напрацоўкі, пра якія я пакуль не хацеў бы казаць – выбары пройдуць восеньню, у мяне яшчэ ёсьць час. Да таго ж цяпер і немэтазгодна падрабязна раскрываць свой плян, хто ведае, што будзе праз два-тры месяцы? Сваю праграму я агучу бліжэй да Зьезду. Адзінае, пра што магу сказаць ужо сёньня, гэта тое, што я не буду займацца кулуарнымі гульнямі. Усё будзе сумленна і адкрыта. Думаю, мы пакажам, як трэба праводзіць выбары – павінна быць нармальная, здаровая канкурэнцыя. 100 адсоткаў, што я не буду езьдзіць па рэгіёнах і дамаўляцца, каб за мяне прагаласавалі, не буду ўгаворваць, купляць галасы, праводзіць сваіх дэлегатаў. Як гэта было ў некаторых структурах. Проста калі назіраеш такія рэчы, становіцца сорамна за ўсю апазыцыю … Я лічу, што дэмакраты павінны кардынальна адрознівацца ад улады ў гэтым сэнсе: ніякіх фальсіфікацый!

ТЫМ ЧАСАМ

Аляксей Янукевіч: «Манэўраў вакол кандыдатаў у кіраўнікі партыі будзе нямала …»
- Дата выбараў пакуль не прызначаная, але, хутчэй за ўсё, Зьезд пройдзе ў першыя ці другія выходныя верасьня, – сказаў «Беларускаму партызану» цяперашні кіраўнік партыі БНФ. У нас ужо ёсьць першы самавылучаны кандыдат. Але пакуль гэта, вядома, не асноўны кандыдат. Што тычыцца Рыгора Кастусёва, то яго рашэньне вылучацца будзе зьвязана з рашэннем цяперашняга партыйнага кіраўніцтва, каго прапанаваць сябрам партыі ў якасьці наступнага старшыні партыі. Прозвішча Кастусёва, вядома, там прысутнічае і яго пазыцыя такая: гатовы. Ён камандны гулец і калі партыя скажа, ён падтрымае гэтае рашэньне. Каго я сам бачу сваім пераемнікам? На дадзены момант у мяне пакуль няма канчатковага рашэньня. У нас у партыі ёсьць кола патэнцыйна новых кіраўнікоў, якіх я лічу найбольш эфектыўнымі. Але пакуль, паўтараю, канчатковае рашэньне не прынята. Думаю, да вясны ўжо дакладна вызначымся, і я агучу імя чалавека, якога б хацеў бачыць кіраўніком партыі. Я буду прапаноўваць толькі адну кандыдатуру, але гэта не значыць, што іншых кандыдатаў не будзе. Не выключана, што такія людзі будуць зьяўляцца і да Зьезду, і на самім Зьездзе. Думаю, у гэтым сэнсе манэўраў вакол кандыдатаў у кіраўнікі партыі будзе нямала.

Паводле Беларускага Партызана

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.