Партыя БНФ » Кіраўніка Бярозаўскай раённай арганізацыі БНФ звольнілі з працы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўніка Бярозаўскай раённай арганізацыі БНФ звольнілі з працы

Дададзена 03.02.2017 12:29:55 | 940 праглядаў

Колькасць бярозаўскіх беспрацоўных расце. У прыватнасці, не працягнуты кантракт з кіраўніком Бярозаўскай раённай арганізацыі БНФ, праваабаронцам Сержуком Русецкім.

Сяржук Русецкі22 гады ён прапрацаваў у сферы вытворчасці будматэрыялаў, апошнія восем гадоў – на камбінаце сілікатных вырабаў Юрыя Чыжа інжынерам-канструктарам і апошні год сумяшчаў пасаду начальніка рамонтна-механічнага цэха. Часткова на звальненне паўплывала грамадска-палітычная дзейнасць, лічыць Сяржук Русецкі:

– Гэта паўплывала толькі ў нейкай частцы. Вялікая прычына ў тым, што ідзе скарачэнне працаўнікоў. У 90-ыя гады, калі Беларусь выйшла, што краіны Балтыі, што Польшча, тады не стварылі ўмоваў для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Мадэрнізацыя ўсёй беларускай эканомікі тармазілася, імкнучыся захаваць усё савецкае. У выніку цяпер людзям, якіх скарачаюць, фактычна няма куды ісці.

Паводле Сержука Русецкага, знайсці новую працу ў Бярозе вельмі праблематычна. Амаль усе прадпрыемства працуюць няпоўны тыдзень. Рынак працы перанасычаны. А калі чалавеку за 50, то шанцы вельмі мінімальныя. Трэба адзначыць, што па тэмпах росту беспрацоўя Беларусь выйшла ў лідары на абшарах СНД.

Картинки по запросу русецкі

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.