Партыя БНФ » Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу сябры БНФ Валерыя Мінца
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу сябры БНФ Валерыя Мінца

Дададзена 03.02.2017 7:23:31 | 841 праглядаў

У гарадзенскім абласным судзе касацыйная скарга сябры Партыі БНФ Валерыя Мінца засталася без задавальнення. Раней Лідcкі раённы суд бяздоказна абвесціў экс-кандыдату ў дэпутаты парламенту адміністрацыйны штраф у памеры 105 рублёў за яго ўдзел у Свіслацкім фэсце мінулага года .

Сам Валеры Мінец цвердзіць, што яго ў пазначаны час пратаколам, які склала міліцыя, не было ў Свіслачы і вёсцы Якушоўка, дзе праходзіла ўшанаванне паўстанцаў Каліноўскага. Але чамусьці праверыць яго знаходжанне там суд не палічыў патрэбным.

Кажа экс-кандыдат у дэпутаты парламенту ад Партыі БНФ Валеры Мінец:

Мінец– Гэта падкрэслівае чарговы раз, што наша беларуская Феміда мае не проста завязаныя вочы, а адно вока цалкам выбітае. І наша Феміда можа глядзець толькі ў адзін бок. Іншага варыянта ў яе няма. Увогуле, гэта працяг ціску нашай улады на любых палітычна актыўных людзей, ідзе палітыка запалохвання, штрафаў. З аднаго боку, гэта, канешне, вельмі дрэнна. Але з іншага – гэта падкрэслівае тое, што мы робім правільную працу, што ўлада нас баіцца і ведае, што мае сур’ёзных супраціўнікаў.

Разглядаў касацыйную скаргу суддзя абласнога суда Мікалай Рачынскі. На довады аштрафаванага Валерыя Мінца не прагучала ніякіх пярэчанняў, але рашэнне лідскага суда не адмяніў.

Кажа гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч:

– Ніякіх спадзяванняў, канешне, на справядлівы разгляд касацыйнай скаргі ў нікога не было. Гэта ўжо сёмая касацыйная скарга па свіслацкіх справах мінулага года. Для гэтых суддзяў і судоў няма ні Канстытуцыі, ні заканадаўства, ні нормаў маралі, а ёсць толькі тэлефонны званок праз загад зверху невядомага чалавека і невядома з якіх кабінетаў. Яны і ажыццяўляюць, па сутнасці, гэтыя карныя прысуды, бо суды на Гарадзеншчыне даўно пераўтварыліся ў карныя органы.

Нагадаем, што за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы 30 кастрычніка летась было накладзена судовымі ўладамі каля 4 тысячаў даляраў штрафу нацыянальным актывістам.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.